Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел дзевяць кавярняў – кожная са сваім арыгінальным сэтам кавы і дэсерту.
Кавярні-ўдзельнікі:
Кошт сэта – 12 рублёў. У сэт уваходзяць аўтарскі напой на аснове кавы і дэсерт. Пакуль апублікавалі сэты не ўсіх удзельнікаў.
Апошні раз гродзенскі кававы фестываль арганізоўвалі ў 2022 годзе. Тады ўдзельнічалі 11 гродзенскіх кавярняў.
Што прапануюць?
Кавярня «ТЭМПЛ» (вул. Маставая, 31)

У сет уваходзіць пясочны тарт з цытрынавым курдам і шапкай з абпаленай мерэнгай, а таксама мятны батч бру з вішнёвай эспумай. Ёсць магчымасць замены на батч бру.
Мятны смак надае напою ахаладжальны эфект, а вішнёвая эспума дадае саладосць і фруктовую нотку. Гэта спалучэнне стварае кантраст з кіслінкай цытрынавага дэсерта, падкрэсліваючы яго смак.
Кавярня «ДОППИО» (вул. Замкавая, 12А)

У сет уваходзіць торт “Эстэрхазі” і капучына “Каштан”. Для торта выкарыстоўваюць бялкова-міндальнае безе, у праслойцы ідзе заварны крэм з мяккім фундучным смакам. Яго пакрываюць ганашам на белым шакаладзе. Не ўтрымлівае рафінаваны цукар і глютэн. У якасці заменніка цукру выкарыстоўваецца какосавы цукар і падсалодвальнік prebiosweet.
Капучына “Каштан” – гэта эспрэса на 100% арабіцы з Бразіліі з крафтавым сіропам. У паслясмаку – ноты малочнага шакаладу і ляснога арэха, на выхадзе – мяккі арэхава-кававы смак. Ёсць магчымасць замены на чай, амерыкана.
Кавярня «ПРОХОДНАЯ» (вул. Маставая, 31)

Сэт складаецца з пірожнага шу і персікавага “чмяля”. Унутры пірожнага – крэм з дадаткам натуральнай ванілі і карамельнай начынкай. Зверху шапка з карамельнага крэму. Халодны персікавы “чмель” прыгатуюць з дадаткам клубнічна-сунічнага кардыялу. Ёсць магчымасць замены на батч бру.


