«Гроднажылбуд» 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах. Да вечара спасылка перастала працаваць. «Гродненские сливы» паведамляюць, што кватэры раскупілі.
«Мы высветлілі і аказалася, што кватэры раскупілі за дзень. Кошт метра ў трохпакаёвых кватэрах плошчай каля 80 метраў квадратных складаў 1960 беларускіх рублёў. Кошт метра ў аднапакаёвай кватэры метражом 45 метраў - 2150 беларускіх рублёў. А кажуць, дрэнна жывем!!!», — напісалі ў канале.
Грандзічы — малады раён на поўначы Гродна. Яго ўключылі ў склад Гродна ў 2008 годзе. Да гэтага Грандзічы лічыліся вёскай. У планах размясціць там 65 000 чалавек.
Чытайце таксама: У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?