Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад мясцовых фермераў, сувеніры і вырабы ад рамеснікаў. Кірмаш праходзіць у эксперыментальным фармаце — раней домікі ўсталёўвалі толькі да зімовых святаў.
Цяпер «Кірмаш смаку» на Савецкай плошчы будзе працаваць амаль круглы год, паведамляе «Гродно Плюс». Па словах уладаў, у рамеснікаў ёсць вялікае жаданне ўдзельнічаць у кірмашы.
Да 23 сакавіка гандлёвыя домікі працуюць у тэставым рэжыме з 15.00 да 23.00. У выходныя і святы — з 13:00 да 23:00.
Чытайце таксама: На кірмашы ў Гродне прадаюць гатовых слімакоў