Навіны

Будаўніцтва мікрараёна Панямунь пачнецца восенню 2025 года

Новы мікрараён з’явіцца на месцы былой вёскі Панямунь на выездзе з Гродна ў напрамку Мінска. Будаўніцтва плануюць пачаць у чацвёртым квартале 2025 года. Тэрміны пачатку работ пераносіліся двойчы: першапачаткова Панямунь збіраліся забудоўваць у 2018 годзе, пасля ў 2022.

Пабудуюць паркінгі і захаваюць гаражы: якой будзе новая Панямунь

У мікрараёне з’явяцца 2 тыс. кватэр, а таксама транспартная, інжынерная і сацыяльная інфраструктуры. Пабудуюць і паркінгі агульнай умяшчальнасцю на больш чым 2 тыс. машын, паведамілі ў Telegram-канале «Пул 4 Регион». Зараз на тэрыторыі будучага мікрараёна ёсць гаражы — пры будаўніцтве Панямуні зносіць іх не будуць.

Будаўніцтва пераносілі ўжо некалькі разоў

Будаўніцтва мікрараёна хацелі пачаць яшчэ ў 2018 годзе. Праз чатыры гады з’явіўся праект дэталёвай планіроўкі Панямуні: у мікрараёне павінны былі з’явіцца дамы сярэдняй паверхавасці (ад 5 да 13 паверхаў) з абгароджанай дваровай тэрыторыяй. У выніку праект даслалі на дзяржаўную і экалагічную экспертызы.

Зараз, мяркуючы па новых рэндэрах, паверхавасць раёна вырашылі павялічыць — дамы пачынаюцца ад 8 паверхаў. У новай Панямуні плануецца пасяліць да 5000 чалавек.

Як мяняўся праект забудовы Панямуні

Рэндэры праекта забудовы Панямуні, прэзентаваныя ў красавіку 2020 года. Крыніца: grodno.gov.by
Рэндэры праекта забудовы Панямуні, прэзентаваныя ў красавіку 2020 года. Крыніца: grodno.gov.by

Чытайце таксама: Архітэктары паказалі, што пабудуюць у гродзенскай Панямуні

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025