Навіны

У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылі новыя залы

Новая экспазіцыя прысвечана паўсядзённаму жыццю шляхты ў другой палове XVIII — пачатку ХХ стагоддзя. У ёй паказалі палацавыя інтэр'еры.

Залы сталі рыхтаваць яшчэ восенню 2024 года, расказалі ў Instagram музея. Тады і пачаўся рамонт: для музея закупілі новыя прадметы, замянілі палавое пакрыццё, вітрыны і парцьеры.

У новай экспазіцыі - стол, за якім гродзенкі рабілі макіяж 200 гадоў таму, тое, як захоўвалі алкагольныя напоі і як выглядаюць шахматы 1900 года. Устанавілі і чыгунную печку, у якой разагравалі ежу і выкарыстоўвалі ў якасці грэлкі.

Экскурсіі па новай экспазіцыі запланаваны на 30 сакавіка (13:00), 5 красавіка (13:00), 17 красавіка (18:00).

Музей гісторыі рэлігіі быў створаны ў 1977 годзе і раней размяшчаўся ў Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым манастыры. Двухпавярховы палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, ён атрымаў толькі ў 2005 годзе.

Летам 2024 года адрамантавалі дворык музея, дзе праходзяць канцэрты і фестывалі і размяшчаюцца падворкі пад час Фестывалю нацыянальных культур. Акрамя касметычных праблем, на фасадзе будынка музея знайшлі шматлікія расколіны тынкоўкі і фарбы, а на паўночна-заходнім фасадзе дажджавая вада міма водасцёкавай сістэмы сцякала ў акно другога паверха, унутр будынка. Працякалі слыхавыя вокны — вада трапляла на гарышча і ў экспазіцыйныя залы другога паверха.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з дадатковымі патрэбамі

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025