У сенатарскай зале Новага замка з 11 лістапада будзе працаваць выстава «Гродна. Горад сам і пра сябе». Там можна ўбачыць сваеасаблівы летапіс Гродна за апошнія 100 гадоў, а таксама пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, якія малявалі горад.

“Мастацкі летапіс” апошніх 100 гадоў Гродна можна ўбачыць у Новым замку: з інтэрактывам і QR-кодамі
Сенатарская зала ў якой адбудзецца выстава. Крыніца: Facebook

На выставе можна ў будзе ўбачыць творы мастакоў, якія жылі ў Гродне або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў.

«Ідэю на такую выстаўку меў даўно. Гадоў чатыры-пяць. Хацелася сабраць тое цікавае з мастацкіх работ, што ёсць у нашых фондах з выявамі Гродна. І вось такая восеньская выстаўка атрымалася. Каля 50 прац больш чым 20 мастакоў. Пагуляліся з інтэрактывам нават і QR-кодамі», — напісаў загадчык аддзела найноўшай гісторыі музея Андрэй Вашкевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

“Мастацкі летапіс” апошніх 100 гадоў Гродна можна ўбачыць у Новым замку: з інтэрактывам і QR-кодамі
Сенатарская зала ў якой адбудзецца выстава. Крыніца: Facebook

На выставе пакажуць не толькі працы мастакоў

Экспазіцыю дапаўняюць кнігі і часопісы з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі. Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў і ўбачыцць, як выглядае гэтая частка горада зараз, можна будзе з дапамогай QR-кода.

Якая цана за ўваход

Уваходны квіток для школьнікаў каштуе 1,5 рублі. Для навучэнцаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, вну і пенсіянераў - 2 рублі. Для астатніх наведвальнікаў - 3 рублі.

“Мастацкі летапіс” апошніх 100 гадоў Гродна можна ўбачыць у Новым замку: з інтэрактывам і QR-кодамі
Афіша выставы. Крыніца: Facebook