Кніга. Фота pixabay.com
Дзве кнігі «Наш президент» з футлярам купляюць для Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна. Яны праходзяць як «гуманітарная літаратура». Кніга павінна была апісаць «велізарны шлях» Лукашэнкі.
На дзве кнігі выдаткуюць па 205 рублёў. Столькі ж яна каштуе ў інтэрнэт-краме сістэмы «Белкніга». У бюджэце горада купля праходзіць як «іншыя бягучыя выдаткі».
Закупкай займаецца Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі. Да 16 сакавіка будуць вывучаць кан’юнктуру рынку перад купляй.
Кнігу назвалі «дакументальна-біяграфічным нарысам». Яе напісалі чатыры прапагандысты — у тым ліку прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. «Нашай галоўнай задачай было адлюстраваць той велізарны шлях, які ўжо прайшоў і па якім ідзе наш прэзідэнт», — сказала яна. Працавалі над ёй тры гады. Паведамлялі, што першы тыраж — 5 тысяч — практычна раскуплены.
Сайт Лукашэнка апісвае стаўленне да яе як да іконы. «У краме «Светач», як распавядалі прадаўцы, дзяўчынка-школьніца вельмі прасіла: «Дайце мне кнігу без запісу! У майго таты дзень нараджэння, і я хачу зрабіць яму такі падарунак».
Кнігу збіраюцца перавесці на англійскую мову нібыта з-за велізарнай цікавасці да яе.
Чытайце таксама: Эмігрантка стварыла беларускія палічкі ў варшаўскіх бібліятэках і трапіла ў Vogue
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…