Навіны

Гродзенец паказаў у TikTok інтэрнат на Гогаля. Фота жахаюць

Гродзенец апублікаваў у TikTok падборку фота з інтэрната на Гогаля, 6. Яно знаходзіцца насупраць адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, пры гэтым выгляд санблока (душавой) сапраўды ўражвае. І справа не ў адсутнасці прыборкі.

Пабел на столі і сценах аблуплены, з пацёкамі і ў чорнай цвілі, іржавыя трубы перакрыўленыя і аблупленыя. Пры гэтым у памяшканні сушыцца адзенне. Душавы паддон — іржавая лахань, плітка на сценах і на падлозе пабітая і таксама ў цвілі.

Такая карціна не характэрная для гродзенскіх інтэрнатаў. У каментарах адзначылі, што «ўсе гуд» у інтэрнаце абутковай фабрыкі на Гагарына. А вось на Томіна 18а цяпер «добрага мала», хоць 15 гадоў таму было чыста. Пра інтэрнат на Церашковай напісалі, што ён «больш падобны да закінутага морга».

«усё залежыць ад людзей, якія там жывуць! Значыць іх задавальняе і на ўсе насраць! патрэбен гаспадар гэтага паверха!" — напісала карыстальніца Natalya Zavinovskaya (тут і далей захаваная аўтарская пунктуацыя). У адказ на каментар такія жыллёвыя ўмовы пажадалі ёй і ўсім яе знаёмым.

«Пасля пажару які расклалі бамжы ў гэтым душы, ужо як 6 гадоў ЖЭСУ наогул па барабану, колькі разоў туды людзі звярталіся і адзін адказ іх быў будзем рабіць кап. рамонт»

«Там па дакументах так та стаяць вокны пластыкавыя ўсюды😁 6 гадоў як стаяць. А па факце калі мы жылі, паставілі на 3 паверсе. І хопіць!!!»

«не ведаю па бт такога не паказалі, значыць хтосьці хлусіць 😅», — пажартаваў адзін з каментатараў.

На 2025 год плануюць пакуль толькі падрыхтоўку праектнай дакументацыі для капітальнага рамонту інтэрната па вул.Гогаля, 6.

Цвіль — шматгадовая

Будынак інтэрната пабудаваны ў 1951 годзе і знаходзіцца на балансе УЖРЭПа. На яго стан скардзіліся і раней — сітуацыя захоўваецца гадамі. Адзін з каментатараў адзначыў, што жыў там 16 гадоў таму, і нічога не змянілася. У 2022 годзе там былі прусакі, чорная цвіль у душавых, прагнілыя трубы ў санвузлах і зламаныя ўнітазы. У калідоры ляжаў стары лінолеум, былі абшарпаныя сцены, хісткія драўляныя ўваходныя дзверы, звісалі правады. Душавая выглядала гэтаксама. Перасяляць людзей тады не планавалі, спасылаючыся на недахоп месцаў у іншых інтэрнатах. Абяцаны капрамонт так і не здарыўся. У 2023 годзе планавалі рамантаваць суседні інтэрнат на Гогаля, 9.

Чытайце таксама: У Гродне будуць будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025