Адразу чатыры іскі аб выплаце заробку разглядаюць 18 лютага ў судзе Іўеўскага раёна. Беларусы судзяцца з ТАА “Западхімсэрвіс”, якое валодала сеткай дыскаўнтэраў “Острова чистоты”.

Іскі “Аб выплаце заработнай платы” разглядаюць асобна. Займаецца імі адна і тая ж суддзя – Марыя Каханоўская. Іскі да ТАА “Западхімсэрвіс” разглядалі і раней, але не так масава.

Вядома, што “Западхімгандаль”, а таксама звязаныя з ёй “Западхімінвест” і “Западхімсэрвіс” звольнілі 3800 чалавек. Яны ўвайшлі ў топ-10 прадпрыемстваў па стратах супрацоўнікаў па інфармацыі «Кіберпартызан».

Кампаніі некалі паспяховага бізнесмена Віктара Рамука аказаліся на мяжы банкруцтва і ліквідацыі. Брэнд «Остров чистоты» выкупіла кампанія «АйландГруп», якая зноў адкрыла частку крамаў увосень 2024 года.