Злоўжываючы службовым становішчам, кіраўнікі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці здзейснілі ў 2020 годзе 11 крадзяжоў. Таксама выяўлена 18 фактаў атрымання хабараў. Часцей за ўсё па карупцыйных злачынствах праходзяць кіраўнікі з аграпрамысловага комплексу.

Пра гэта на афіцыйным рэсурсе распавёў начальнік Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС Гродзенскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Ігар Самалётаў.

Па мінімум васьмі крымінальных працэсах, дзе абвінавачанымі былі кіраўнікі прадпрыемстваў, прысуды ўступілі ў сілу. Сярод іх:

  • дырэктар «Навагрудскія дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»,
  • дырэктар ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна»,
  • намеснік галоўнага ўрача УЗ «Абласная псіханеўралагічнага бальніца «Астроўля»,
  • дырэктар ВКУП «Смаргонскі камбінат бытавога абслугоўвання»,
  • дырэктар ААТ «Мастырэмбуд»,
  • дырэктар філіяла «Парачанка» ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» (дэпутат Гродзенскага раённага савета дэпутатаў),
  • дырэктар ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» і іншыя.

Таксама за атрыманне хабару асуджаны да чатырох з паловай гадоў і штрафам у памеры 300 базавых велічынь дэпутат Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, ён жа начальнік Роскага вытворчага ўчастка ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».

Ігар Самалётаў адзначыў, што эканамічныя злачынствы адбываюцца ва ўсіх сферах эканомікі. Часцей за ўсё ў сферу ўвагі УБЭП трапляюць адукацыя, аграпрамысловы і паліва-энергетычны комплексы.

Чытайце таксама:

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.