Крама знаходзіцца на вуліцы Карбышава, 13 і працуе ўжо больш за пяць гадоў. Прадавец адзначае, што вырашыўся на продаж, бо не мае магчымасці кантраляваць бізнэс з-за мяжы. Аб’ява аб продажы крамы з’явілася на пляцоўцы «Куфар».
Агульная плошча крамы складае амаль 114 м. кв., з іх 67 м. кв. — гандлёвыя. Сярэдняя колькасць наведвальнікаў дасягае 600 чалавек у дзень, а выручка 4 тыс. руб. Па словах прадаўца, чысты прыбытак складае ад 3,6 тыс. руб. у месяц.
У краме зроблены рамонт, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне ўключана ў кошт. За гатовы бізнэс просяць 72 тыс. руб. ($ 22 тыс.).
Чытайце таксама: «Нармальны быў гастраном — зараз там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?