У Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравалі 7404 траўмы з-за галалёду. У Гродзенскай вобласці траўм менш, чым у іншых рэгіёнах, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Гродзенскай вобласці ад галалёду пацярпелі 326 чалавек, яшчэ 25 чалавек атрымалі халадовыя траўмы. З іх 78 людзей былі шпіталізаваны.

Найбольш траўм атрымалі жыхары Віцебскай вобласці - там зарэгістравалі больш за 2 тыс. пацыентаў.

Самымі траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду лічацца прыступкі, прыпынкі і горкі, у тым ліку дзіцячыя.

Як правільна падаць зімой — гайд ад Hrodna.life

Зімой падзенне на лёдзе можа быць вельмі небяспечным. Тлумачым, як засцерагчы сябе пры падзенні, як правільна групавацца, пазбягаць пераломаў канечнасцяў, як падаць з сумкай ці дзіцем на руках, як падаць каля сцен ці іншых перашкод.