Глэмпінг "Зорка над Нёманам". Фота: Instagram-акаўнт глэмпінгу
Пад Гроднам прадаюць глэмпінг. Трохкутны дом «Зорка над Нёманам» атачае хваёвы лес, а ў 150 метрах ад участку працякае Нёман. Інфармацыя аб продажы гатовага бізнесу з’явілася на пляцоўцы «Куфар».
У доміку плошчай 130 кв.м. ёсць спальня з печчу-камінам, антрэсоль з дадатковым спальным месцам і санвузел з уцепленай падлогай і бойлерам. Маецца і мінікухня з неабходнай тэхнікай: электраплітой, чайнікам, мікрахвалеўкай і посудам. Таксама ў доме ўстаноўлены панарамныя вокны.
Вонкавае і ўнутранае аздабленне доміка — імітацыя бруса. На тэрасе можна размясціць крэслы-шэзлонгі, столік і крэслы — іх уладальнік прадае разам з бізнесам.
Плошча ўчастка — 13 сотак, але яе можна пашырыць да 23 сотак. На ўчастку высаджаны туі і ядлоўцы, вакол глэмпінгу расце хваёвы лес, а ў 150 метрах працякае Нёман. Да ўчастка праведзена каналізацыя, таксама ёсць уласная свідравіна.
Глэмпінг знаходзіцца ў 5 км ад Аўгустоўскага каналу і ў 13 км ад палацава-паркавага комплексу Свяцк.
Уладальнік бізнэсу адзначае, што гэта «адасобленае месца з прыгожай прыродай і гарадскім камфортам». Глэмпінг падыдзе аматарам прыроды, рыбалкі і палявання. Таксама домік можна выкарыстоўваць для экатурызму.
За гатовы бізнэс просяць 187 250 руб. ($ 57 тыс.).
Чытайце таксама: Побач з Аўгустоўскім каналам з’явіцца глэмпінг
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…