Польска-беларуская мяжа. Фота з архіву Hrodna.life
З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі Гродзенскай вобласці без аплаты мясцовага збору.
Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным партале Гродзенскага аблвыканкама.
«Пры гэтым звяртаем увагу, што на працягу I квартала 2025 года мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску плануецца ўвесці зноў, аб чым будзе паведамлена дадаткова», — паведамляе Галоўнае фінансавае ўпраўленне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Брэсцкая вобласць таксама адмяняе збор. Паведамляецца, што з 1 па 31 студзеня 2025 года ў Брэсцкай вобласці часова спыняецца спагнанне мясцовага збору за перасячэнне граніцы.
Адпаведна, у названы перыяд пры перасячэнні граніцы ў пункце пропуску супрацоўнікі органаў пагранічнай службы не будуць патрабаваць прад’яўлення дакументаў, якія пацвярджаюць аплату збору.
У Гродзенскай вобласці працуюць два пункты пропуску — абодва на граніцы з Літвой: «Беняконі» і «Каменны Лог». У Брэсцкай вобласці працуюць два пункты пропуску на мяжы з Польшчай: «Брэст» для пасажырскага транспарту і «Казловічы» для грузавога.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…