Прастора Krikate House з’явілася ў новым гандлёва-офісным цэнтры на Вялікай Траецкай, 25. Перад адкрыццём заснавальніца брэнду Кацярына Карлацяну паведамляла, што прастора будзе “інстаграмнай”. Hrodna.life даведаўся, якім атрымаўся новы шоурум.
На адкрыццё прыйшлі мясцовыя брэнды, а самай папулярнай фотазонай стала прымерачная
Адкрыццё Krikate House адбылося 8 снежня. У гонар з’яўлення шоурума Карлацяну прэзентавала новую модную калекцыю. А на мерапрыемства запрасілі мясцовых дызайнераў, блогераў і мадэляў, якія дэманстравалі адзенне Карлацяну ў Парыжы.




Прастору шоурума дызайнер хацела выканаць у стылістыцы гранд-гатэля. «Смелыя колеры, спалучэнне розных тэкстур, нечаканая клетка, якая, як аказалася, ідэальна падкрэслівае наш стыль», – распавяла ў сваім Instagram дызайнер. Як адзначалі наведвальнікі, самай папулярнай фотазонай дзякуючы добраму асвятленню сталі прымерачныя.
Стылістыка гранд-гатэль адрозніваецца характэрнай архітэктурай, экстравагантнымі інтэр’ерамі і высокім узроўнем камфорту.
Krikate House працуе штодня з 10:00 да 20:00.
Буцік адкрылі ў будынку, які ўжо атрымаў некалькі ўзнагарод
Шоурум знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 25. Гандлёва-офісны цэнтр увялі ў эксплуатацыю нядаўна, але яшчэ на этапе рэалізацые праекта яго заўважылі на міжнародных архітэктурных конкурсах.
У чэрвені 2021 года праект атрымаў сярэбраны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу “Залатая капітэль”, дыплом ХХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы “праект”, “будаўніцтва”, а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай прэміі Eurasian Prize.



