Новы гандлёвы цэнтр з офісамі пабудуюць на вуліцы Вялікай Траецкай, 25, паведамляе «Вечерний Гродно». Праект распрацавала бюро «Інтэлсток Інжынірынг» на замову прыватнай гродзенскай фірмы, якой належыць адзін з мясцовых рэстаранаў. Назву фірмы газета не ўдакладняе.

Новы офісны цэнтр пабудуюць на Вялікай Траецкай. Аўтары праекта ўжо атрымалі ўзнагароду
Праект новага офіснага цэнтра. Крыніца: zkapitel.ru

Па задумцы ўладальнікаў у будынку размесцяцца салоны прыгажосці, масажныя кабінеты, барбершопы, крамы або кафэ. Тэрмін рэалізацыі праекта пакуль не называюць.

Праект адзначылі на міжнародным конкурсе

Пабудова будзе зроблена з сучасных будаўнічых матэрыялаў, але выглядам і аб’ёмам будзе ўпісана ў архітэктуру вуліцы. У якасці асноўнага фасаднага матэрыяла выкарыстаюць цэглу. Аконныя праёмы і фасадныя прасценкі выканаюць у разнастайных тыпапамераў з нарастаючым рытмам.

Аўтары праекта — архітэктар Віктар Варабей, інжынер Вадзім Жук і праекціроўшчык Максім Сурмач. У чэрвені 2021 года яны атрымалі за яго срэбны дыплом Нацыянальнага незалежнага архітэктурнага рэйтынга «Золотая капитель — 2021» у намінацыі «Грамадскія будынкі/Праекты». Гэты архітэктурны конкурс базуецца ў Навасібірску, але ўдзел у ім прымаюць не толькі расійскія, але і замежныя архітэктары.

Чытайце таксама: