Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны дэсерт з маршмэлаў. За некалькі дзён відэа Наталлі ў TikTok сабрала больш за 100 тыс. праглядаў. У каментарах карыстальнікі сумуюць, таму што не жывуць у Беларусі і не могуць замовіць лапкі.

Сярод падлеткаў набываюць папулярнасць “таба лапкі” – мяккія антыстрэс-цацкі, якія можна мяць у руках. У сацыяльных сетках нават з’явіўся асобны жанр, які дапамагае гледачам расслабіцца і супакоіцца. У роліках аўтары мнуць, мыюць і рэжуць сквішы (ад англ. squishy — «мяккі») у выглядзе лапак.

«Трэндавыя прысмакі, патапай і з’еш»

Гродзенка Наталля пераасэнсавала трэнд і зрабіла “таба лапкі” з маршмэлаў. Так асартымент кандытаркі папоўніўся бела-ружовымі, блакітнымі, жоўтымі і памаранжовымі лапкамі.

У склад дэсерту ўваходзяць яблычны сок, бялок, жэлацін і какосавая стружка. Адна лапка абыйдзецца ў 2 руб.

«Трэндавыя прысмакі, патапай і з’ясі», — каментуе сваю распрацоўку ў Instagram Наталля. 

Як адзначае кандытарка, гродзенцы могуць забраць дэсерт самавывазам. Пакупнікам з іншых гарадоў Беларусі Наталля гатова выслаць лапкі поштай.

@sladuniaby #табалапки #съедобныетабалапки #табалапки🐾🐱 #десертыгродноназаказ ♬ оригинальный звук – sladunia

У каментарах пад відэа Наталлі сабраліся падлеткі – сярод іх дэсерт выклікаў ажыятаж.

«Аааа, гэта выглядае так апетытна, я б замовіла, але я ў Казахстане», — напісала китти

«Нарэшце іх зрабілі ядомымі», — радуецца sejomi.

«Я жру экран», — адзначыла карыстальніца пад нікам меньше