36-гадовая Кацярына Котава год таму пахавала бацьку, які памёр ад раку. Яна даведалася, што ў яе таксама ёсць наватвор – наперадзе лячэнне. Таксама яна два гады знаходзіцца на тэрапіі па артрыце. Гродзенка знаходзіць сілы ў творчасці – і спадзяецца на дапамогу ў прасоўванні.
“Я не апускаю рукі і знаходжу выхад у здымцы ролікаў на розныя тэмы, у тым ліку псіхалогія, па адукацыі я псіхолаг, сацпедагог. Але без творчасці нікуды. Так з’явілася @ikotovacandle”, – напісала дзяўчына.
Гродзенка стварае вырабы з гіпсу, мыла, свечкі. Купіць іх можна па ўсёй Беларусі. Свечкі каштуюць 15-40 рублёў. Сярод іх – натхнёныя “Гульнёй тронаў”. Ёсць цацкі на ёлку па “Гары Потэру” і мыла ў выглядзе пісталета і вочы дракона за 6-8 рублёў.
“На рэкламу грошай няма. Таму веру ў прасоўванне дзякуючы жаночай салідарнасці і сілу сацыяльных сетак. Профіль ikotovacandle ў Instagram. І ўсім дзякуй, хто дапамагае прасунуцца!”- піша гродзенка.
Чытайце таксама: З какосавага воску, з драўляным кнотам і рознымі водарамі. Якія handmade-свечкі прадаюць гродзенкі ў Instagram


