Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Пры зборы подпісаў у дазволеных месцах таксама ёсць абмежаванні і правілы — праверылі, якія.
Там, дзе не забаронена. Парушэннем будзе пікет па зборы подпісаў:
Пікеты па зборы подпісаў мусіць ахоўваць міліцыя.
Збіраць подпісы таксама можна пры абходзе кватэр гараджан.
Збор подпісаў могуць праводзіць толькі сябры ініцыятыўных груп. У іх ёсць адпаведныя пасведчанні, падпісаныя прадстаўніком ЦВК, якое яны павінны прад’явіць пры просьбе.
Той, хто падпісваецца, мае права запоўніць бланк сам, а можа толькі праставіць дату і подпіс (астатняе запоўніць зборшчык подпісаў/сябра ініцыятыўнай групы).
У шапцы падпіснога ліста яшчэ да таго, як там пачнуць распісвацца людзі, павінны быць указаны:
Адзін чалавек можа пакінуць подпіс у падтрымку ўсіх кандыдатаў, але за кожнага толькі па адным разе. Падпісвацца за вылучэнне кандыдатаў могуць толькі грамадзяне Беларусі, якім споўнілася 18 гадоў.
Ініцыятыўныя групы могуць толькі расказваць пра кандыдата, пры гэтым катэгарычна забаронена раздаваць якія-небудзь агітацыйныя матэрыялы.
Збіраць подпісы для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты можна з 7 лістапада да 6 снежня.
Цэнтральны выбарчы камітэт зарэгістраваў сем ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Яны будуць збіраць подпісы за:
Прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбары-2025 эксперты ўжо ацанілі як спойлераў (кандыдат на выбарах без шанцаў перамагчы, але які адцягвае на сябе частку галасоў у магчымай апазіцыі - заўв. Hrodna.life).
«Цікава паназіраць, ці адважыцца хоць хтосьці з гэтых кандыдатаў не тое, каб крытыкаваць Лукашэнку, а хаця б заклікаць галасаваць за сябе. Бо такі заклік, па сутнасці, азначае аддаць свой голас не лідару, гэта значыць аслабіць яго вынік, — разважае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. — Апазіцыі на выбарах няма. У гэтых кандыдатаў, хутчэй, роля масоўкі. Выбары патрабуюць нейкіх атрыбутаў, у тым ліку прысутнасці больш чым аднаго чалавека ў бюлетэнях».
Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць як мінімум 100 000 подпісаў. Улады звычайна выкарыстоўваюць для гэтага адміністратыўны рэсурс. Так, у першы ж дзень на пікет каля Моладзевага цэнтру ў Гродне па зборы подпісаў за Лукашэнку прыйшлі старшыня Гродзенскай гарагранізацыі «Беларускага саюза жанчын» і дэпутатка Ірына Луканская, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч. Пікет каля Маладзёжнага цэнтра «Гродна» ініцыявала Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…