У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны, у медыцынскім універсітэце — амаль у 75% іншагародніх, а ў аграрным — ва ўсіх ахвочых, але ў старых будынках. Разабраліся, як у Гродне справы з інтэрнатамі для студэнтаў, і як новыя інтэрнаты ўплываюць на колькасць замежнікаў у Гродне.
ГрДУ плануе будаваць новы будынак інтэрната ў найбліжэйшыя пяць гадоў, у медзе такое пытанне абмяркоўваюць, паведамляе «Гродзенская праўда».
У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце месца ў інтэрнаце атрымліваюць абсалютна ўсе, хто хоча — нават завочнікі і навучэнцы факультэта павышэння кваліфікацыі. Але будынкі старыя і маюць патрэбу ў капітальных рамонтах. У апошні час універсітэт змог мадэрнізаваць адно крыло інтэрната № 6 па вуліцы Брыкеля, разлічанага на 260 студэнтаў.
Усяго ў трох вышэйшых навучальных установах Гродна на дзённай форме навучаецца каля 14 тысяч студэнтаў.
Кошт пражывання для беларускіх студэнтаў у інтэрнаце калідорнага тыпу складае 16 рублёў за месяц, у інтэрнаце блочнага тыпу — 48 рублёў. Замежныя студэнты плацяць за пражыванне ў інтэрнаце блочнага тыпу 114 рублёў за месяц. Яны цалкам кампенсуюць камунальныя расходы, плацяць за карыстанне мэбляй, бытавой тэхнікай і пасцельнай бялізнай.
У пачатку 2024/2025 навучальнага года яшчэ абітурыенты ГрДУ у Tik-Tok марылі пра «Дубко» (новы інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы) і маліліся, каб не «Даватара» (інтэрнат калідорнага тыпу 1964 года пабудовы).
Пра ўмовы ў гродзенскіх інтэрнатах чытайце тут: «Жывеш крыху горш, чым на Мальдывах». Што студэнты думаюць пра гарадзенскія інтэрнаты
У інтэрнаце № 6 ад ГрДУ, на Дубко, 20 пражываюць 1185 чалавек. Беларусы з іх — 68% (805 чалавек). Гэты інтэрнат сучаснага блокавага тыпу. У кожным блоку — два пакоі на 2−3 чалавекі, кухня, санвузел і душ. У будынку ёсць трэнажорныя залы, міні-пральня, медыцынскі блок, пакоі для самападрыхтоўкі, на тэрыторыі - вулічныя трэнажоры і дзіцячая пляцоўка. Жыллё ў інтэрнаце атрымліваюць таксама магістранты і выкладчыкі.
Будынак дабудавалі ў 2020 годзе. У пачатку 2020 года здалі інтэрнат блочнага тыпу для студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта. Новыя месцы ў інтэрнаце дазволілі павялічыць колькасць замежных студэнтаў ва ўніверсітэце: іх стала больш у 1,5−2 разы.
Чытайце таксама: Як замежныя студэнты ў Гродне парушаюць закон: бягуць у ЕС, працуюць без рэгістрацыі, ездяць «зайцам»
У першую чаргу жыллём у інтэрнаце ГрДУ забяспечваюць дзяцей-сірот, студэнтаў з інваліднасцю і іншыя катэгорыі, якія маюць ільготы. Таксама інтэрнаты даюць усім іншагароднім першакурснікам, распавяла дырэктарка студгарадка ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Астапчэня. Сярод крытэрыяў для засялення ў новы блочны інтэрнат — выдатная вучоба і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Пад апошнім часта разумеюць лаяльнасць дзейнай улады: сяброўства ў БРСМ, падпіска на адну з дзяржаўных газет, удзел у выбарчай кампаніі, праца ў інфармацыйна-прапагандысцкіх групах.
«Студэнты першага курса — гэта непаўнагадовыя дзеці, і яны павінны быць пад наглядам дарослых. У нашым выпадку — выхавальнікаў», — лічыць Астапчэня. Нагляд неабходны ў першую чаргу для прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама «каб бацькі менш турбаваліся».
Бацькі могуць звязацца з інтэрнатам і абмеркаваць умовы пражывання. У інтэрнатах устаноўлена прапускная сістэма і строгія правілы ўнутранага распарадку. За парадкам сочаць выхавальнікі.
Увосень 2023 года ў ГрДУ вучылася 10 250 чалавек. У 2024 годзе ва ўніверсітэт залічылі 2379 першакурснікаў: 1381 студэнт будзе навучацца за кошт сродкаў бюджэту, 998 — на платнай аснове.
Чытайце таксама: Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…