Палац у Панямуні. Фота: Hrodna.life
Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць. Кошт знізілі да 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.) без ПДВ. За такі кошт у Гродне зараз цяжка знайсці нават старую «аднушку».
Будынак размешчаны па адрасе Прагулачная, 15/1. Агульная плошча — 271,2 кв.м. Да былога палаца адносіцца зямельны ўчастак плошчай 0,1054 га.
Пачатковая цана былога палаца — 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.). Яна ўказана без ПДВ. Звычайна плацельшчыкам ПДВ пры набыцці нерухомасці на аўкцыёне з’яўляецца пакупнік. Кошт з улікам ПДВ 20% мусіць скласці 84,24 тыс. руб.
Будынак афіцыйна празначаны для спецыялізаваных культурна-асветніцкіх імпрэз і відовішч. Падобна, ён не змяняўся з часоў клуба, які быў тут ў савецкі час. Зараз будынак належыць ТАА «Гроднапрамтэхніка».
Былая сядзіба прызнаная нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік мусіць падпісаць ахоўнае абавязацельства цягам месяца пасля продажу. Калі ён не выканае ўмоў аўкцыёну, дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць.
Аўкцыён пройдзе 12 лістапада.
Сядзібу ў Панямуні пабудаваў у 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Там месцілася рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пазней — сядзібы шляхецкіх родаў.
Будынак быў цагляны, атынкаваны, з чатырохкалонным порцікам на высокім цокалі. Большая частка арыгінальнага будынка страчаная. На аўкцыёне прадаецца частка з невялікім фрагментам арыгінальных сцен. Да яе прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём з адрасам Прагулачная, 15. Там размешчаны жылыя кватэры.
Былую рэзідэнцыю ў Панямуні пачалі прадаваць вясной 2023 г. са стартавай цаной 374 тыс. руб. Пасля кошт паступова паніжалі. У верасні 2024 г. кошт упаў удвая і склаў 175, 5 тыс. руб.
Чытайце таксама: «Там, дзе стаялі глушылкі». Архітэктары расказалі, што пабудуюць у гродзенскай Панямуні
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…