Навіны

«Плявок у твар архітэктурнай супольнасці». Праект забудовы на месцы казарм на Шчорса ўзнагародзілі - з’явілася петыцыя супраць гэтага

Аўтары петыцыі абураныя міжнароднай узнагародай праекта жылога комплексу «Аляксандраўскі» на месцы знесеных царскіх казармаў XIX ст. у Гродне. Выбар намінацыі «Архітэктурная спадчына», у якой праект атрымаў дыплом, «дыскрэдытуе само паняцце архітэктурнай спадчыны», падкрэсліваюць яны.

Праект «Рэканструкцыя будынкаў былых царскіх казармаў пад шматкватэрныя жылыя дамы па адрасе г. Гродна, вул. Шчорса 2, 4» ад «Палессежылбуда» атрымаў дыплом I ступені на XXXII Міжнароднага агляду-конкурсу МАСА (10−12 кастрычніка 2024 г., Ерэван) на лепшую праектную і рэалізаваную работу (пабудову) у намінацыі «Архітэктурная спадчына».

Чаму ўзнагароду называюць няслушнай?

Узнагароджаны праект прадугледжваў поўнае знішчэнне гістарычных будынкаў, што супярэчыць паняццю «архітэктурная спадчына», адзначылі ў петыцыі, складзенай ад імя прадстаўнікоў архітэктурнай супольнасці і іншых зацікаўленых грамадзян Беларусі.

Яшчэ першы праект прадугледжваў істотную змену фасадаў рэдкіх для Беларусі па захаванасці казарм XIX ст., якія прызнаныя «шэраговай гістарычнай забудовы». Тое, што цэгла не вытрымае нагрузку (прычына зносу будынкаў), мусілі высветліць на падрыхтоўчым этапе. Усе заўвагі грамадскасці супраць неабгрунтаваных зменаў фасадаў, а пасля і зносу будынкаў праігнаравалі.

Намінацыю «Архітэктурная спадчына» праекціроўшчыкі абралі выключна праз адсутнасць у ёй канкурэнцыі, мяркуюць аўтары петыцыі.

«Журы ўвялі ў зман»

Журы конкурсу не ўлічыла ў праекце адсутнасць падрабязнай інфармацыі пра захаванне гістарычных будынкаў, якія ў выніку і не захавалі. Гэта прывяло да няправільнага прысуджэння ўзнагароды. «На планшэце адсутнічае гістарычная даведка аб казармах, няма апісання таго, што плануюць зрабіць з імі ў рамках праекта рэканструкцыі, няма здымкаў будынкаў да рэалізацыі праекта, адсутнічаюць планы, разрэзы і фасады, на якіх былі б пазначаны змены ў рамках праекта (закладкі, прабіўкі, дэмантаж і г. д.) — няма наогул НІЧОГА пра гістарычную спадчыну. Як журы змагло зразумець, што гэта не новы дом, а праект па захаванні спадчыны?», — звяртаюць увагу ў петыцыі.

Цяперашняя забудова на месцы казармаў не можа лічыцца захаваннем архітэктурнай спадчыны. Тое, што старую цэглу выкарысталі для невялікай прыстаўной сценкі на тарцы будынка, па вызначэнні не з’яўляецца ні рэканструкцыяй, ні «архітэктурнай спадчынай».

«З тым жа поспехам любую вясковую хату, у якой печка выкладзена з цэглы разрабаванай панскай сядзібы, можна лічыць „архітэктурнай спадчынай“», — зазначаюць аўтары.

Намінацыю «Архітэктурная спадчына» праекціроўшчыкі абралі праз адсутнасць у ёй канкурэнцыі, мяркуюць аўтары петыцыі.

Дыплом просяць ануляваць

«Фактычна журы конкурсу па няведанні, у якое яго ўвялі аўтары праекта, узнагародзіла знішчэнне да заснавання архітэктурнай спадчыны Беларусі, прадставіўшы гэты праект як прыклад для пераймання іншым», — адзначаюць у петыцыі і просяць ануляваць узнагароду.

«Прысваенне дыплома такому праекту з’яўляецца пляўком у твар архітэктурнай супольнасці Беларусі і жыхароў Гродна, і дыскрэдытуе само паняцце архітэктурнай спадчыны».

Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025