Сезон экскурсій па вузкакалейцы побач з Гроднам скончыўся з-за надыходу халадоў. Увесну, «як толькі настане цеплыня», абяцаюць аднавіць работу вузкакалейкі, паведамляе заказнік «Азёры» ў сваім Instagram.
Мяркуецца, што вясной 2025 года можна будзе пракаціцца па экасцежцы «Запаведны шлях», якую адкрылі пасля аднаўлення ў верасні 2024.
Маршрут вузкакалейкі ў заказніку «Азёры» — адзіны ў Беларусі, які праходзіць праз асабліва ахоўныя тэрыторыі. Яго даўжыня — 10 км, на паездку ў два бакі сыходзіць 2,5−3 гадзіны. Вузкакалейная дарога пралягае праз лясныя балоты, дубровы і лугі, дзе жывуць рэдкія віды жывёл і птушак, і вядзе на Святое балота. Дрызіна развівае хуткасць да 20 км/г у залежнасці ад участку дарогі.
Па тэме: Як трапіць на экскурсію па вузкакалейцы ў заказніку «Азёры»