У Гродзенскай вобласці у 2019 годзе колькасць аграсядзіб павялічылася на 11% да 394, узрасла і колькасць турыстаў у такіх аб’ектах, піша БЕЛТА.

Колькасць аграсядзіб у Гродзенскай вобласці павялічваецца штогод. У 2016 годзе ў рэгіёне працавалі 324 аграсядзібы, у 2018 годзе іх колькасць узрасла да 356. Больш за ўсё іх у Гродзенскім і Лідскім раёнах.

«Адзначаем і рост прынятых турыстаў. У мінулым годзе сядзібы наведалі каля 85 тыс. гасцей. У 2018 годзе сядзібы прынялі каля 70 тыс. чалавек», — распавялі ў кіраванні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Часцей за ўсё адпачывалі ў аграсядзібах беларускія турысты: іх доля склала каля 91%. Сярод замежнікаў найбольшая колькасць гасцей прыбыла з Польшчы, Літвы і Узбекістана.

У мінулым годзе выручка ад паслуг аграэкатурызму склала каля Br3,2 млн.