Выбары прэзідэнта Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў. Аб даце прэзідэнцкіх выбараў паведаміла прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента.

За дзень да прызначэння даты выбараў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў заявіў, што Расія дапаможа Мінску ў выпадку “спроб дэстабілізацыі сітуацыі” падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. “Спробамі дэстабілізацыі” беларускія і расійскія ўлады называюць любую нязгоду з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў.

Раней аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы сцвярджала, што выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года.

Чытайце таксама: Як праходзілі выбары прэзідэнта Беларусі ў 1994-2020 гадах