9 жніўня 2020 года Беларусі адбудуцца шостыя прэзідэнцкія выбары. Ва ўсіх папярэдніх гонках перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. За 26 гадоў яго праўлення выбары сталі спакойнымі і прадказальнымі. Рэдакцыя Hrodna.life узгадала замах на Лукашэнку і два туры ў 1994-м, пасадкі-2010, «абы не было вайны» ў 2015-м і разабралася, чаму выбары-2020 увойдуць у гісторыю краіны.

З моманту здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе і да прыняцця Вярхоўным Саветам Канстытуцыі 15 сакавіка 1994 гады ў Беларусі не існавала пасады прэзідэнта. Да Лукашэнкі краінай кіравалі Старшыні Вярхоўнага Савета: спачатку Станіслаў Шушкевіч (з верасня 1991 да студзеня 1994 г.), затым Мечыслаў Грыб (са студзеня да ліпеня 1994).

1994 год

Адзіныя выбары, прызнаныя Еўропай і ЗША

Цэнтральная выбарчая камісія прызначыла дату правядзення выбараў на 23 чэрвеня 1994 года.

1994 год

17чэрвеня 1994

За шэсць дзён да выбараў невядомыя абстралялі аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі

Познім вечарам 17 чэрвеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка з членамі яго каманды ехаў з Віцебска ў бок Лёзна. Па дарозе з іх Mercedes параўняўся іншы аўтамабіль, з якога двойчы стрэлілі.

Пазней следчы эксперымент высветліў, што абстрэл машыны, у якой ехалі народныя дэпутаты, з салона машыны, якая абганяла, пры ўмовах, выкладзеных сведкамі, немагчымы. Экспертызы абверглі гісторыю замаху. Многія даследчыкі гэтага эпізоду сыходзяцца ў меркаванні, што «лёзненская замах» быў толькі інсцэніроўкай, — пісаў The Village Belarus.

17чэрвеня 1994

23 чэрвеня 1994

У першым туры выбараў прымалі ўдзел 6 кандыдатаў

Ні аднаму з іх не ўдалося набраць неабходныя для перамогі 50% +1 голас.

Лідарамі гонкі сталі тагачасны прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч, які атрымаў 17,33%, і Аляксандр Лукашэнка, які набраў 44,82%. Другі тур прызначылі на 10 ліпеня. Гэта былі першыя і апошнія ў Беларусі выбары ў два туры.

Лукашенко 1994

23 чэрвеня 1994

10 ліпеня 1994

Вынікі другога тура

У другім туры Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1% (56% ад галасоў усіх выбаршчыкаў), Вячаслаў Кебіч — 14,1% (10% ад усіх выбаршчыкаў). Яўка другога тура склала 70,60%.

10 ліпеня 1994

20 ліпеня 1994

Аляксандр Лукашэнка афіцыйна ўступіў на пасаду

Выбары 1994 года застаюцца адзінымі, вынікі якіх безумоўна прызналі Еўрасаюз і ЗША.

20 ліпеня 1994

2001

Першыя непрызнаныя выбары

Другія прэзідэнцкія выбары адбыліся 9 верасня 2001 года.

У іх бралі ўдзел тры кандыдаты.

выборы 2001 беларусь лукашенко

Па выніках першага тура пры яўцы 83,86% перамог Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавалі 75,65% выбаршчыкаў. Адзіны кандыдат ад апазіцыі Уладзімір Ганчарык набраў 15,65%. Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — 2,48%.

выборы 2001 беларусь лукашенко

2001

2004

Змены ў Канстытуцыю

Канстытуцыя 1994 года (са зменамі 1996 года) не давала магчымасці Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты больш за два разы. Таму прэзідэнт ініцыяваў чарговы рэферэндум, каб яе змяніць.

Паводле версіі ЦВК, 79,42% ад ліку грамадзян, унесеных у спісы для галасавання, падтрымалі прэзідэнта на рэферэндуме 17 кастрычніка 2004 году. Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

Яўка на рэферэндум склала 90,28%.

2004

2006

Выбары з «тэрактамі»

Трэція выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 19 сакавіка 2006 года. З вынікам у 82,6% перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

За прэзідэнцкае крэсла таксама змагаліся кандыдат фізіка-матэматычных навук, былы віцэ-мэр Гродна Аляксандр Мілінкевіч (6,2%), лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч (3,5%) і адзін з арганізатараў грамадскага руху «Воля народу», экс-рэктар БДУ Аляксандр Казулін (2,3%). Яўка склала 92,6%.

Александр Милинкевич Александр Козулин 2006
Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін

2006

1 сакавіка 2006

Выбары-2006 запомніліся многім навінамі пра прадухіленыя тэракты. За 2,5 тыдні да выбараў, 1 сакавіка 2006 года, кіраўнік КДБ Сцяпан Сухарэнка паведаміў пра раскрыццё сцэнара сілавога захопу ўлады радыкальнай апазіцыяй пасля прэзідэнцкіх выбараў.

1 сакавіка 2006

16 сакавіка 2006

Яшчэ праз некалькі дзён 16 сакавіка старшыня КДБ паведаміў пра раскрыццё планаў чатырох тэрактаў у дзень выбараў. Паводле інфармацыі Сухарэнкі, тэракты павінны былі адбыцца ў школах, дзе звычайна размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі. Затым інфармацыя аб магчымых тэрактах ад уладаў паступаць перастала.

16 сакавіка 2006

19−25 сакавіка 2006

Самая працяглая акцыя пратэсту

Людзі ў намётах «акупавалі» ўчастак Кастрычніцкай плошчы ў Мінску на пяць дзён. У ноч на 24 сакавіка намётавае мястэчка ліквідавалі, каля 300 чалавек былі затрыманыя.

2006 палаточный городок Минск
Намётавы гарадок з’явіўся на Кастрычніцкай плошчы 20 сакавіка

Пратэсты працягваліся 25 сакавіка — у Дзень Волі. Аляксандр Казулін прапанаваў удзельнікам мітынгу адправіцца з шэсцем да ізалятара на Акрэсціна, дзе ўтрымліваліся актывісты, затрыманыя на папярэдніх акцыях. На праспекце Дзяржынскага ўдзельнікаў шэсця (да 2000 чалавек) разагнаў спецназ, — пісаў TUT.BY.

19−25 сакавіка 2006

25 сакавіка 2006

Арышт Аляксандра Казуліна

Улетку яму прысудзілі 5,5 гадоў пазбаўлення волі «за злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў».

25 сакавіка 2006

2010

Выбары дзесяці кандыдатаў

Чацвёртыя выбары прэзідэнта адбыліся 19 снежня 2010 года. Паводле дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў 79,65%. Яго супернікі ад 0,39% да 2,43%. Яўка склала 90,65%.

У выбарах прыняла ўдзел рэкордная колькасць кандыдатаў - 10 чалавек.

Пасля выбараў 5 з іх асудзілі па крымінальных справах: яны атрымалі ад 2 гадоў умоўна (сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі) да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (адзін з самых радыкальных апазіцыянераў Мікалай Статкевіч). Палітыкаў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пагроме,
знішчэнні маёмасці і ўзброеным супраціве прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

2010

19 снежня 2010

19 снежня, падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, група людзей спрабавала прарвацца ў Дом Урада. Яны выламалі дзверы і разбілі вокны. Міліцыянты, што былі побач, не рэагавалі. Паводле версіі праваабарончага цэнтра «Вясна» і Беларускага Хельсінкскага Камітэта, якія назіралі за акцыяй,
такія дзеянні міліцыі кажуць пра спланаваную правакацыі. Яна нібыта была патрэбна для апраўдання далейшых сілавых дзеянняў.

У акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, паводле розных ацэнак, прыняло ўдзел ад 15 да 40 тысяч чалавек. Усяго, паводле ацэнак праваабаронцаў, у тую ноч былі затрыманыя каля 800 чалавек, у тым ліку журналісты. Частка затрыманых атрымала штрафы і суткі. 49 чалавек, у тым ліку некалькіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты,
у 2011 годзе асудзілі па справе аб масавых беспарадках, многія атрымалі турэмныя тэрміны.

19 снежня 2010

20 снежня 2010

На наступны дзень Лукашэнка абвясціў аб арышце 639 чалавек і пацвердзіў, што кандыдатаў у прэзідэнты дапытваюць у СІЗА КДБ.

20 снежня ў 18:00 на плошчу Незалежнасці выйшлі ад 50 да 200 чалавек. Іх тут жа разагналі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

20 снежня 2010

2015

Самыя спакойныя выбары (для Аляксандра Лукашэнкі)

Пятыя выбары прайшлі 11 кастрычніка 2015 года. Перамогу зноў атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы рэкордныя 83,49% галасоў.

Акрамя Лукашэнкі за прэзідэнцкае крэсла змагаліся грамадскі і палітычны дзеяч Таццяна Караткевіч (4,42%), пастаянны ўдзельнік выбараў Сяргей Гайдукевіч (3,32%) і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч (1,67%). Яўка склала 87,2%.

2015

11 кастрычніка 2015

Пасля выбараў масавых акцый пратэсту не было. Паводле прыблізных ацэнак праваахоўнікаў, на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сабраліся каля 100−200 чалавек. Дайшоўшы да Чырвонага касцёла, яны прачыталі малітву «Ойча наш», праспявалі гімн «Магутны Божа», пасля чаго разышліся. Толькі на аднаго чалавека склалі пратакол за тое, што той лаяўся матам.

Праваабаронцы цэнтра «Вясна» распавялі, што быў затрыманы адзін з кіроўцаў, які прасігналіў на праспекце Незалежнасці ў знак салідарнасці з удзельнікамі акцыі. Яго аўтамабіль абшукалі, і знайшлі пяць пакетаў соку, на якія кіроўца не змог даць чэк. Палічыўшы, што «магчыма, сок скрадзены», мужчыну адвезлі ў РАУС для разбору.

Еўрасаюз, спасылаючыся на вызваленне палітвязняў, пасля выбараў 2015 года прыпыніў частку санкцый супраць Беларусі (іх уводзілі пасля выбараў у 2010 годзе).

«…ЕС адрэагаваў на гэты прагрэс, падахвочваючы далейшыя пазітыўныя змены, якія палепшаць адносіны ЕС і Беларусі. Еўрасаюз працягне пільна назіраць за сітуацыяй з дэмакратыяй і захаваннем правоў чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве Савета ЕС.

11 кастрычніка 2015

2020

Гонка перадвыбарных мемаў

9 жніўня 2020 года адбудзецца асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

2020

травень-чэрвень 2020

Перадвыбарчая кампанія асацыяваліся з небывалай актыўнасцю грамадзян на этапе збору подпісаў. А таксама з затрыманнямі патэнцыйных кандыдатаў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі і членаў іх ініцыятыўных груп.

Пасля арыштаў альтэрнатыўных кандыдатаў па ўсёй краіне прайшлі акцыі салідарнасці, якія суправаджаліся затрыманнямі соцень людзей. Суддзі прысуджаюць затрыманым штрафы і арышты.

травень-чэрвень 2020

чэрвень 2020

Мем пра 3%

Пасля абвяшчэння даты выбараў увесну 2020 года буйныя беларускія медыя «Наша Ніва», TUT.BY, Onliner.by, Telegraf.by правялі апытанні пра тое, якому прэтэндэнту іх аўдыторыя аддала б свой голас. Аляксандр Лукашэнка набіраў 3−5%.

У пачатку чэрвеня Акадэмія навук Беларусі прыраўняла падобныя апытанні СМІ да палітычных, для правядзення якіх патрэбна адмысловая акрэдытацыя. Грамадзянскія актывісты пачалі друкаваць улёткі, майкі, пісаць на сценах, платах і помніках дзве лічбы: 3% і 97% («нас 97%»).

чэрвень 2020

чэрвень 2020

Пазней у сетцы з’явілася інфармацыя аб рэйтынгу даверу мінчукоў да Лукашэнкі (24%) і ЦВК (11%). Дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў, пацвердзіў, што гэта былі дадзеныя красавіцкага апытання.

«Тут больш правільна было б казаць не пра рэйтынг, а пра ўзровень [даверу]», — распавёў Коршунаў «Народнай Волі».

У грамадзян краіны назапасілася напружанне, звязанае з пандэміяй, эканамічным крызісам і стомленасцю ад рэжыму. «Сёння ў палітыку прыйшлі людзі, якія ў асноўнай масе раней у ёй не ўдзельнічалі, не бачылі буйным планам, на што здольныя ўлады пры падаўленні незадаволенасці. Палітолаг Андрэй Ягораў трапна назваў гэтых людзей „нябітымі“», — піша палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

чэрвень 2020