Навіны

Гродзенская блогерка Аляксандра Ханевіч неспадзявана знайшла сваячку — журналістку BBC

Неспадзяваная сустрэча адбылася ў Варшаве падчас медыя-форуму Wisla Video Forum. Гродзенка Аляксандра Ханевіч выпадкова высветліла, што журналістка BBC Таццяна Януцэвіч — яе пляменніца. Пра падзею жанчыны распавялі ў Instagram-aкаўнце беларускага Прэс-клуба.

«Увесь ранак у слязах радасці»

Блогерка Аляксандра Ханевіч вырашыла наведаць форум для беларускіх журналістаў, які прайшоў 13−14 верасня ў Варшаве. Там у яе завязалася размова з журналісткай BBC Таццянай Януцэвіч. Аказалася, што Таццяна таксама з Гродна.

«А ў мяне сваякі Януцэвічы. Я пытаюся: а дзе вы жылі? І аказалася, што гэта мая далёкая пляменніца. Расчуліла мяне да слёз», — распавяла Аляксандра.

Таццяна дадала, што сітуацыя «неверагодна кранальная». Па словах жанчын, яны ўвесь дзень згадвалі сваякоў і гродзенскія вуліцы. «Быццам бы шпацыруем па іх у тыя часы. Увесь ранак у слязах, але ў слязах радасці, канешне», — адзначыла Таццяна.

Па тэме: Іншая гісторыя Аляксандры Ханевіч, якую не чуў нават Юрый Дудзь

Чым вядома Аляксандра Ханевіч

Аляксандра Ханевіч — 72-гадовая блогерка, якая вымушана пакінула Беларусь у 2021 годзе пасля ўдзелу ў пратэстах. Зараз у гродзенкі ёсць уласны YouTube-канал, у якім яна распавядае аб жыцці ў Польшчы.

У 2023 годзе Аляксандра паехала да сяброў у Ізраіль. Але замест адпачынку сустрэла пачатак вайны паміж Ізраілем і рухам ХАМАС. Тады блогерку эвакуявалі праз Кіпр і Аўстрыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025