У Ленінскім раёне Гродна хочуць спілаваць амаль тры дзясяткі дрэваў. Перад гэтым правядуць сходы з гараджанамі, каб абмеркаваць выдаленне аб’ектаў расліннага свету.
Сходы пройдуць 2−4 верасня пераважна ў раённых ЖЭСах. Абвесткі пра гэта з’явіліся на сайце гарвыканкама. Заяўнік — УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Прычына, якую называюць ва ўсіх выпадках — расліны перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў.
Хочуць знішчыць расліннасць па адрасах:
- вуліца Леніна, 12 (два аб’екты),
- вуліца Пушкіна, 18А, 50, завулак Даватара, 2, 8А (агулам чатыры аб’екты);
- вуліца Гараднічанская, 38А і вуліца Карла Маркса, 9А (два аб’екты);
- вуліца Рэйманта, 3, вуліца Каліноўскага, 5, вуліца Ясная, 22, вуліца Талстога, 45 (сем адзінак);
- вуліца Дзяржынскага, 131 (дзве адзінкі);
- вуліца Ліможа, 9, вуліца Дзяржынскага, 23/10, вуліца Таўлая, 22, 34/4 (разам 11 адзінак).
Што павінны зрабіць, калі дрэвы ўсё ж спілуюць
Паводле закона Беларусі «Аб раслінным свеце» ў выпадку выдалення гарадской расліннасці неабходна рабіць кампенсацыйныя пасадкі на землях грамадскага карыстання або на тэрыторыі грамадскіх устаноў. У першую чаргу такія пасадкі варта рабіць там, дзе зараз няма расліннасці, або яна дрэннай якасці, падкрэслівалі раней спецыялісты. Так, у 2023 годзе «Гроднаэнерга» на вуліцы Паўднёвай пасадзіла 70 саджанцаў клёнаў у якасці кампенсацыйных пасадак у кошт знішчанай пад час земляных прац расліннасці.
Чытайце таксама: