Горад

У Гродне з’явіцца пэт-фрэндлі дом: у пад’ездах можна будзе мыць лапкі сабакам

Жылы комплекс «Мір», які будуецца на вуліцы Магістральнай, будзе пэт-фрэндлі — у дварах і пад’ездах створаць камфортныя ўмовы для жывёл. Працы маюць скончыцца ў пачатку 2025 года. Адна з частак дома ўжо вырасла да 10 паверха.

У двары з’явіцца фантанчык для сабак, у пад’ездах — душавыя

На тэрыторыі комплексу з’явіцца фантанчык з вадой для сабак. У пад’ездах усталююць душавыя для мыцця лап жывёл пасля прагулак.

Не забудуць і пра камфорт людзей. На прыдамавой тэрыторыі будуць «ціхія» зоны: дзіцячая пляцоўка для гульняў, спартыўная пляцоўка і месцы адпачынку для дарослых.

Двор плануюць азеляніць, высадзіць там туі і хмызнякі. Паркоўку для аўтамабіляў размесцяць на аддаленні ад дому, каб выхлапныя газы і шум не перашкаджалі жыхарам.

Унутры — панарамныя вокны і амаль трохметровыя столі

Плануецца, што дом будзе 10-павярховым — фасад упрыгожаць клінкернай цэглай і белымі панэлямі.

Жылы комплекс разлічаны на 135 кватэр плошчай ад 37 да 80 квадратных метраў і са столямі ад 2,7 метра. Унутры — вокны «ў падлогу» з загартаванага шкла.

Што яшчэ брэсцкая фірма будуе ў Гродне

Жылы комплекс «Мір» будуе ў Гродне група кампаній «Палессежылбуд» з Брэста. Першапачаткова будынак меў называцца «Бона» — у гонар каралевы Боны Сфорца. Але потым забудоўшчык перадумаў.

Зараз «Палессежылбуд» займаецца зносам і перабудовай пад клубны дом царскіх казармаў на Шчорса, а таксама ўзводзіць таўнхаўсы побач са скрыжаваннем вуліц Грандзіцкая і Каплічная і раён даблхаўсаў «Аўгустоўскі» каля Баранавічаў.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025