Забег «Навагрудская Вандроўка» ўпершыню пройдзе ў Навагрудку 25 жніўня. Удзельнікам прапануюць дыстанцыі 3,5 і 10 км. Арганізуе спартыўную падзеі тая ж каманда, што ладзіць традыцыйную «Гарадзенскую вандроўку».
Арганізатары абяцаюць, што ў новым забегу будуць усе традыцыйныя атрыбуты гродзенскага спаборніцтва: цікавы стартавы пакет, унікальны медаль фінішара і экскурсіі. Таксама на трасе будзе шмат горак. Траса «Гарадзенскай вандроўкі» вядомая сваімі перападамі вышыні, а ў Навагрудку іх будзе яшчэ больш.
Дарослыя ўдзельнікі змогуць выбраць дыстанцыю 3,5 або 10 км. Для дзяцей будуць забегі на 60, 200 і 400 м. Рэгістрацыя на забег ужо адкрытая. Колькасць месцаў абмежаваная: 300 для дарослых і 50 для дзяцей. Па стане на 26 ліпеня быў заняты ўжо 151 слот.
Дызайн медалю фінішара ўжо вядомы — на ім будзе выява адной з вежаў Навагрудскага замка.
Чытайце таксама: Як прайшла сёмая «Гарадзенская вандроўка»