Бар «Лондон», кавярні «Шекспир» і «Доппио» прадаюць у Гродне. Некаторыя ўстановы прадаюць з-за пераезду. Hrodna.life паглядзеў, які гатовы бізнес у сферы грамадскага харчавання выставілі на продаж у ліпені 2024 года.
У цэнтры Гродна на вуліцы Віленская, 1 можна набыць «Лондон бар». Гатовы бізнес прадаюць за 81 тыс. рублёў ($ 25,3 тыс.).
Агульная плошча памяшкання — 96 кв.м. Там ёсць барная стойка з натуральнага каменя, два санітарныя вузлы, кухня, цалкам абсталяваная лядоўнямі, параканвектаматам (прафесійнае абсталяванне для прыгатавання парам — Hrodna.life), месцам для мыцця посуду. Таксама ёсць шафы для посуду, лёдагенератар, маразільныя камеры. А яшчэ — відэаназіранне і два тэлевізары. У бар праведзена электрычнасць, цэнтральнае водазабеспячэнне, ацяпленне і каналізацыя. Ёсць сістэмы ахоўнай і пажарнай сігналізацыі.
Агулам ва ўстанове 40 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага, на вуліцы размяшчаецца летняя тэраса на 25 месцаў. Паводле прадаўцоў, ёсць усе дазволы. Сам бар працуе з 2016 года, уладальнікі пішуць, што ў бара бестэрміновая ліцэнзія на алкаголь, які зараз не выдаюць. Арэндная аплата ў беларускіх рублях і не прывязана да долара.
Бар «Лондон» на Віленскай — адно з папулярных сярод гродзенцаў месцаў. На старонцы ўстановы ў Instagram амаль 11 тыс. падпісчыкаў. Сярэдняя адзнака на Google maps і «Яндекс.Карты» — 4,4 зоркі, у Facebook — 4,8.
У будынку Гродзенскага абласнога тэатра лялек прадаюць кафэ «Шэкспір» на 30 пасадачных месцаў. Цана ўстановы — 57 тыс. рублёў ($ 17,8 тыс.).
Плошча кафэ — 45 кв.м (12 кв.м — кухня), ёсць летняя тэраса, а таксама гандлёвае абсталяванне, інвентар і мэбля, якія пераходзяць ва ўласнасць новага гаспадара. Паводле апісання, усе бізнес-працэсы аўтаматызаваныя: улік тавара, каса, спісанне прадукцыі па тэхнічным карткам, пераўлікі.
Другое кафэ — «Доппіо» размяшчаецца на вуліцы Замкавай. Яго прадаюць за 74 тыс. рублёў ($ 23,1 тыс.). Паводле апісання — кавярня здаровага харчавання. У ім прапануюць кававыя напоі, дэсерты, сняданкі.
У штаце ўстановы чатыры супрацоўнікі, а сама кавярня працуе 4,5 гады. Уладальнік кавярні прадае бізнес у сувязі з пераездам.
Чытайце таксама: Мяняюць кебабную на аўто: які гатовы бізнес можна набыць у Гродне?
У гандлёвым цэнтры OldCity прадаюць міні-кафэ з марозівам. Яго цана — 31,5 тыс. рублёў ($ 9,8 тыс.). Арэндная плата складае 1350 рублёў у месяц. У кафэ працуюць два прадаўцы. Паводле апісання, прычына продажу — уладальнікі міні-кафэ за два гады працы «цалкам згубілі жаданне працаваць адзін з адным».
На вуліцы Ліможа, 32Б, побач з супермаркетам «Алмі» прадаюць фудтрак з шаўрмой. Яго цана — 6 тыс. рублёў ($ 1,7 тыс.). Ёсць распрацаванае меню з 16 відаў шаўрмы. Сам фудтрак у арэндзе, за якую трэба плаціць. Бізнес прадаюць у сувязі з пераездам.
Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка "К.І.Т.", у якой можна чытаць кнігі,…
Амаль 39 000 метраў гірляндаў і 280 000 лямпачак спатрэбіцца для ўпрыгожвання Гродна да навагодніх…
Гродзенцы паскардзіліся на недахоп артадонтаў у дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы. Каб узяць талон да лекара, людзям…
З пачатку 2024 года ў Гродне крэміравалі 140 чалавек, тады як у 2020 годзе -…
Гродзенскія кавярні вырашылі аб’яднацца і дадаць на восень новыя гастранамічныя спалучэнні кававых напояў і дэсертаў.…
Забег адбудзецца 15 чэрвеня. Агульная колькасць слотаў для жадаючых прыняць удзел – 1000. За першыя…