“Шэкспір” зачыніўся на рамонт. Кавярня ў тэатры лялек запрацуе ў новым фармаце

У гродзенскай кавярні “Шэкспір” у верасні памяняўся ўладальнік. Будучы фармат установы трымаецца ў таямніцы. Новае кіраўніцтва плануе стварыць з кафэ сапраўдны англійскі куток, дзе дзеля атмасферы зменіцца практычна ўсё.

“Цяпер мы называемся “Shakespeare’s corner” [“Куток Шэкспіра”]. З 8 раніцы – “Аўсянка, сэр!” і класічныя англійскія сняданкі, увечары – чаяванне. У меню традыцыйныя гарачыя, халодныя напоі і лёгкая закуска. Абыгрываем лічбу 14 – колькасць радкоў у санеце – 14 пазіцый у алкаголі, кактэйлях, дэсертах і сэндвічах”, – распавядае ўласніца Сафія Шапялевіч.

У новым “Shakespeare’s corner” будзе 25 пасадачных месцаў. Акрамя меню, англійская абстаноўка дапоўніцца тэматычнымі мерапрыемствамі.

“У нас будзе жывая музыка, тэатральныя паказы, лекцыі, гутаркі пра тэатр і паэзію. У нашых планах стварыць элегантную англійскую атмасферу з цэнамі, даступнымі ў першую чаргу жыхарам Гродна”, – дадала Сафія.

Абноўленая кавярня адкрыецца ў лістападзе.


У Гродне з’явілася новая арт-прастора. Там будуць праходзіць выставы

Дзе ў Гродне набыць каву ў свой кубак (са зніжкай і без)

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: