Навіны

Натоўп 1000 чалавек сабраўся на адкрыццё крамы на Альшанцы

У Гродне на адкрыццё крамы сеткі Unistore опт&розніца прыйшло больш за 1000 чалавек. Каб усе патрапілі ў гандлёвую залу, спатрэбілася тры хвіліны, паведаміў Realt.

Крама Unistore на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Крыніца: realt.by

Краму адкрылі на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Пакупнікам прапануюць больш за 6 тыс. тавараў. У супермаркеце абслугоўваюць рознічных пакупнікоў, а таксама бізнес-кліентаў - кіраўнікоў невялікіх крамаў, кафэ, бараў і рэстаранаў. Для кожнай аўдыторыі працуюць свае касы.

Сетка крамаў UNISTORE опт&розніца — гандлёвая сетка для аптовага продажу прадуктаў, алкаголю, тавараў першай неабходнасці і нехарчовых тавараў. Называе сябе найбуйнейшай у Беларусі, мае 7 крамаў. Належыць кампаніі «ЮНІСТОР груп», якая валодае крамамі «7 пятніц» і «Вожык».

Што прадаюць у краме?

У супермаркеце можна набыць мяса, малочныя прадукты, гародніну і фрукты. Таксама там прадаюць бакалею, напоі, хлеб, морапрадукты, гаспадарчую хімію і тавары для дома ды жывёлаў.

У чацвер і пятніцу прапануюць акцыю «Вітамінны кошык» з аптовымі цэнамі пры любым аб’ёме тавара. Звычайна тавар прадаюць па дзвюх цэнах. Першая — цана за адну адзінку, другая — пры пакупцы некалькіх штук — ад дзвюх-трох.

Час працы крамы — з 8:00 да 22:00 без выхадных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025