Першую ў Гродне краму сеткі Unistore адкрыюць 4 ліпеня ў 12:00. Крама будзе працаваць у гандлёвым цэнтры “Вялікая Альшанка”. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце сеткі.

У Гродна прыйшла новая сетка крамаў: на адкрыцці будуць раздаваць грэчку і алей
Крама сеткі Unistore у Гродне. Крыніца: newgrodno.by

Крама ў Гродне – сёмая ў сетцы Unistore опт&розніца. Падчас адкрыцця першым 350 пакупнікам з чэкам ад 50 рублёў абяцаюць падарункавыя наборы. У іх уваходзіць:

  • пакунак грэчкі;
  • бутэлька алею;
  • пачак гарбыты;
  • пакунак зефіру;
  • вафельны батончык.

Сетка крамаў UNISTORE опт&розніца – гандлёвая сетка для аптовага продажу прадуктаў, алкаголю, тавараў першай неабходнасці і нехарчовых тавараў. Называе сябе найбуйнейшай у Беларусі, мае 7 крамаў. 

Unistore у Гродне
Крама сеткі Unistore у Гродне. Крыніца: newgrodno.by

На прадукты ставяць дзве цаны

У супермаркеце прапануюць больш за 6000 тавараў. Там ёсць мясныя прадукты, малочныя, гародніна, садавіна, рыба і замарожаныя прадукты, бакалея і напоі. Таксама прадаюць гаспадарчую хімію, тавары для дому і жывёл. 

Іх будуць прадаваць па дзвюх цэнах. Першая – цана за адну адзінку, другая – пры пакупцы некалькіх штук – ад двзюх-трох.

Час працы крамы – з 8:00 да 22:00 без выхадных.

Чытайце таксама: У самым цэнтры Гродна адкрылі шоўрум Fantiki. Што там прадаюць?