На вуліцы Міра можна арандаваць памяшканне на мезаніне (надбудова на сярэдняй часткай жылога дома). Там можна адкрыць офіс альбо творчую майстэрню. Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці. 

З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні
Памяшканні на мезаніне па вуліцы Міра,5. Крыніца: “ЯндексКарты”

Памяшканне плошчай 51,2 кв.м знаходзіцца на вуліцы Міра, 5. Пачатковая цана права заключэння дамовы арэнды на тры гады – 227 рублёў. Аўкцыён адбудзецца 9 ліпеня 2024 года. Заявы прымаюць да 4 ліпеня. 

З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні
Памяшканне на мезаніне. Крыніца: gcn.by

Чым адметна гэта памяшканне?

Памяшканне размяшчаецца ў “хрушчоўцы”, якую пабудавалі на вуліцы Міра ў 1960-х гадах. Першапачаткова там планавалі размясціць вялікія майстэрні для гродзенскіх мастакоў. 

З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні
Будаўніцтва будынка на вуліцы Міра,5 у 1960-х гадах. Крыніца: Telegram-канал Hrodna 11:27

Яны павінны былі праз вялікія вокны маляваць Каложскую царкву, гістарычны цэнтр і коміны азотна-тукавага камбіната (сёння – “Гродна Азот”), паведамляе гістарычны канал Hrodna 11:27.

Чытайце таксама: У Гродне рыхтуюцца забудоўваць тэрыторыю на Дубко. Знос будзе каштаваць у 8 разоў больш, чым пачатковы кошт участку