Навіны

Стала вядома, які «падарунак гораду» рыхтуюць чыноўнікі на 900-годдзе Гродна

Добраўпарадкаваць набярэжную ўздоўж Нёмана плануюць да 2028 года. Гэта будзе своеасаблівы «падарунак» да 900-годдзя Гродна. Пра гэта расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.

Набярэжная Гродна. Фота: Urban Hrodna

Што не так з гродзенскай набярэжнай сёння?

Telegram-канал Urban Hrodna вылучыў найбольш актуальныя праблемы нябярэжнай у Гродне:

  • практычна няма лавачак, каб адпачыць;
  • няма зручных спускаў да вады;
  • на набярэжную прыязджаюць на машынах, а гэта робіць прастору небяспечнай;
  • летам няма ценю;
  • нявыкарыстаныя схілы: там можна было б зрабіць тэрасныя спускі з лавачкамі, ландшафтныя кампазіцыі з раслін, летнія сцэны і шмат чаго яшчэ;
  • няма грамадскіх прыбіральняў;
  • не вылучаны веласцежкі;
  • мог бы быць фудкорт, але яго няма;
  • частка набярэжнай на вул. Рыбацкай наогул ніяк не ўладкавана нават для людзей, што там жывуць — пабіты асфальт, ямы, пыл.

Частку набярэжнай у рамках свайго праекта плануюць уладкаваць новыя ўладальнікі піўзавода. Тэрыторыя не будзе агароджана, як зараз, будзе спуск ад завода да ракі.

Чытайце таксама: Экасцежка, амфітэатр і гульнявы замак на выспе. Як гродзенцы бачаць добраўпарадкаванне набярэжнай Нёмана

Праект быў, але вырашылі правесці конкурс, на якім не было пераможцаў

Праект добраўпарадкавання набярэжнай ад вусця Гараднічанкі да Новага моста быў даўно распрацаваны ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». Адна з прычын, чаму ён не рэалізаваны — у бюджэце не было для гэтага грошай.

У верасні 2023 года чыноўнікі абвясцілі конкурс праектаў па добраўпарадкаванні набярэжнай Нёмана. Паводле плана, добраўпарадкаваць плануюць два берагі Нёмана. Правы — ад Новага моста да чыгуначнага моста — 2,5 км. Левы — ад порта да Старога моста — больш за 500 м.

Тры самыя папулярныя ідэі, якія прапаноўвалі ў межах конкурсу гродзенцы:

  • экасцежка, якая аб’ядноўвае бераг, ваду і выспу;
  • арганізацыя пешаходнага моста праз Нёман, каб звязаць два берагі;
  • стварэнне амфітэатра.

Гродзенцы прыслалі на конкурс 23 ідэі. Камісія, якая разглядала працы, вырашыла, што ніводны праект не адпавядае ўмовам. Але варыянты, якія даслалі гараджане, плануюць закласці ў аснову праектавання набярэжнай.

Чытайце таксама: У конкурсе ідэй для рэканструкцыі набярэжнай Нёмана не вызначылі пераможцаў

Што не так са словам «падарунак» у кантэксце набярэжнай?

Чыноўнікі часта называюць розныя будоўлі «падарункамі гораду». Насамрэч, гэта маніпуляцыя, бо ніхто нічога гораду не дарыць. Усё, што будуецца і ствараецца ў горадзе аплачваецца з падаткаў саміх гараджан. Hrodna.life падрабязна разбіраўся, як уладкаваны бюджэт горада і краіны і як у іх размеркаваныя выдаткі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025