Двухпакаёвую кватэру прадаюць у Гродне па вул. Ліможа, 6. На кухні і ўцепленай лоджыі ўсталявалі цёплую падлогу. У інтэр'еры залы сумясцілі далікатна-ружовы, шэры і травяны колеры. Утульнасць ствараюць дэталі - буфет, карціны, лямпа.
Агульная плошча — 55, 2 кв.м. Кватэра размешчана на апошнім паверсе дзевяціпавярховіка. Дом 1985 года пабудовы прайшоў капітальны рамонт.
Уладальнікі ўсталявалі металічныя ўваходныя дзверы, а ў прыхожай — шафу-купэ. Пры рамонце, запэўніваюць яны, выкарыстоўвалі якасныя матэрыялы. У пакоях выклалі ламінат высокага ўзроўню зносаўстойлівасці. У кватэры таксама замянілі электраправодку і ўдасканалілі выцяжку.
У зале ўстаноўлены рассоўныя дзверы-купэ. Ёсць імітацыя каміна: ён вас не сагрэе, але як палічку выкарыстоўваць можна. Спальня, у адрозненне ад залы, даволі аскетычная — тут шафа, ложак і дзіцячы ложачак.













На кухні з выхадам на лоджыю — гарнітур з убудаванай тэхнікай. Ёсць адна шафка і адкрытыя паліцы для захоўвання. Над працоўнай паверхняй ёсць дадатковае асвятленне. Чорны колер на кухні суседнічае з жоўтым і блакітным. Санвузел — раздзельны. На вокнах — энергазберагальныя шклопакеты.
Побач з домам — зручная транспартная развязка, прыпынкі грамадскага транспарту, дзіцячыя сады, школы, крамы, міні-рынак.
Цана — $ 54 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка ў класічным стылі з «залатымі» мілітары-таршэрамі