Навіны

Два архітэктурныя праекты з Гродна атрымалі ўзнагароды на міжнародным конкурсе

Гродзенскае праектнае бюро «Інтэлсток інжынірынг» атрымала дзве ўзнагароды за праекты будынкаў у Гродне. Іх уручылі падчас архітэктурнай прэміі IAD AWARDS 2024 ARCHITECTURE & DESIGN COMMUNITY (ADC).

Журы прэміі адзначыла Залатой узнагародай праект Віктара Вараб’я і Вадзіма Жука ў намінацыі «Архітэктура» у катэгорыі «Карпаратыўныя і офісныя будынкі». Гэта праект офіснага будынка на скрыжыванні вуліц Пушкіна і Дубко.

Праект будынка на вуліцы Дубко. Крыніца: ad-c.org

Адметнасць будынка — шкляныя кансолі, якія складаюцца ў кубічную кампазіцыю. У вячэрні час будынак падсвечваецца і пераўтвараецца ў светлавую і колеравую дамінанту. Уваход у будынак знаходзіцца ў паглыбленай уваходнай групе, якая становіцца працягам вулічнай плошчы і нібыта запрашае мінакоў усярэдзіну.

У кастрычніку 2023 года гэты праект атрымаў Малы Гран-Пры ў намінацыі «Праект» падчас XXI Рэспубліканскага конкурсу на лепшы «Праект», «Будаўніцтва».

Не адзіная адзнака на конкурсе

Яшчэ адзін прыз — «Срэбраную ўзнагароду IAD AWARDS 2024 ADC» - атрымаў праект будынка тых жа архітэктараў на вуліцы Вялікай Траецкай. Гэты праект прадугледжвае ўзвядзенне будынка, які будзе адпавядаць маштабу гістарычнай забудовы цэнтра горада, але без стылізацыі і псеўдагістарызму. Канцэпцыя новага будынка натхнёная гістарычнай забудовай цэнтра Гродна.

Праект будынка на вуліцы Вялікай Траецкай. Крыніца: ad-c.org

Сілуэт будынка ўлічвае захаванне існуючага дрэва, што дазволіла арганізаваць пад яго кронай прастору ўваходнай групы. Дрэва стала важнай часткай кампазіцыі, якую падкрэслівае пластыка фасада. Аконныя праёмы і фасадныя прастынкі выкананы з розных тыпаразмераў з нарастаючым рытмам пры набліжэнні да ўваходнай групы, а цагляны руст паступова «раствараецца» пры аддаленні ад дрэва.

Зараз будынак знаходзіцца на фінальнай стадыі будаўніцтва. У чэрвені 2021 года гэты праект атрымаў срэбны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ Рэспубліканскага конкурсу на лепшы «Праект», «Будаўніцтва», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай Прэміі Eurasian Prize.

Чытайце таксама: Новый офисный центр построят на Большой Троицкой. Авторы проекта уже получили награду

Што гэта за прэмія?

Прэмію IAD AWARDS 2024 ARCHITECTURE & DESIGN COMMUNITY (ADC) уручаюць з 2019 года. Яе задача — забяспечыць медыйнасць найлепшым праектам, якія трапляюць на конкурс з усяго свету. У журы прэміі больш за 50 архітэктараў, дызайнераў, прадстаўнікоў галінавых інстытутаў, а таксама даследчыкі і прафесары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025