Замест блакаванай малапавярховай забудовы ў цэнтры новага квартала па вуліцы Магістральнай у Гродне і дзіцячага сада на 70 месцаў хочуць збудаваць шматкватэрны жылы дом і разбіць парк. Змены праекта выносяць на грамадскае абмеркаванне.
Новы шматпавярховік будзе зменнай паверхавасці - на 6−8-10 паверхаў, агулам на 141 кватэр. Ён размесціцца з краю квартала, удакладняе канал Urban Hrodna. Інфармацыя пра грамадскія абмеркаванні з’явілася на сайце гарвыканкама.
На месцы планаваных таўнхаўсаў і дзіцячага садка зробяць сквер з пляцоўкамі для адпачынку агульнага карыстання. На спартыўнай пляцоўцы ўсталююць дадатковае абсталяванне. Плошча азелянення складзе больш за 50%.
Плошча забудовы зменшыцца, а кватэр стане на 115 больш. Колькасць жыхароў квартала па разліках вырасце на 160 чалавек — 8% ад агульнай колькасці жыхароў у 1910 чалавек. Гэта не перавысіць запас магутнасцяў аб’ектаў сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Дзяцей вырашылі перанакіраваць у садкі праз дарогу — у раёне вуліцы Пралетарскай: у яслі-сад № 57 і № 80, дзіцячы сад № 92, і ў дзіцячы сад № 32 за прыватнай забудовай.
Дадатковыя паркоўкі на 164 месцаў размесцяць па знешнім перыметры квартала ўздоўж існуючага праезду. Праектаванне ідзе на ўчастку ў 1,5166 га.
Змены ў праект уносяць паводле задання замоўцы і на падставе ліста аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна (
Гродзенцы могуць выказацца наконт зменаў
Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 5 па 19 чэрвеня 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:
- Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023; gorisp@gorod.grodno.by),
- Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023; arhitektura@gorod.grodno.by),
- у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.
Пабачыць праект можна з 5 па 19 чэрвеня (
Прэзентацыя праекта пройдзе 13 чэрвеня, у 15.00 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, у кабінеце № 1.
Чытайце таксама: