Жыхарка Астраўца паслізнулася на прыступках крамы «Хіт! Экспрэс». У яе знайшлі расцяжэнне, разрыў і перанапружанне пярэдняй крыжападобнай звязкі правага каленнага сустава. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу і адправілі на бальнічны. Таму жанчына пайшла ў суд.
Астраўчанка запрасіла кампенсацыю шкоды ў 5564,67 рублёў. Таксама прасіла кампенсаваць усе панесеныя выдаткі па справе.
У судзе Астравецкага раёна 8 траўня яна адмовілася ад іску. Бакі пайшлі на міравое пагадненне. Па ім жанчына атрымае 3802,71 рублёў кампенсацыі. Адказчык таксама аплаціў палову дзяржпошліны.
Чытайце таксама: У «Беняконях» затрымалі кантрабандыста-агародніка. Ён хаваў пад адзеннем насенне