Беларус вёз з Літвы праз «Беняконі» 40 пачкаў насення. Каб іх не знайшлі памежнікі, мужчына схаваў іх пад тканінай на спіне. Але памежнікі насенне знайшлі - беларус застаўся без памідораў і цукіні, але са штрафам.

5 сакавіка каля 02.53 беларус ехаў дадому з Літвы праз «Беняконі». Мытнікі правялі дагляд. З дапамогай металадэтэктара яны даведаліся, што мужчына перамяшчае на целе насенне буракоў «Opolski» (10 шт.), насенне памідораў грунтавых «Beta» (10 шт.), насенне цукіні «Nimba Cucurbitapero L» (10 шт.), насенне цукіні «Goldena Cucurbita pero L» (10 шт.). Яны каштавалі 114 рублёў.

Мужчына размясціў іх пад верхняй вопраткай пад павязанай на спіне тканінай. Пасля раскрыцця ён добраахвотна дастаў іх.

Насенне трэба было задэклараваць. Не зрабіўшы гэта, мужчына парушыў ч. 2 артыкула 15.1 КаАП. Акрамя таго, любое насенне можна ўвозіць у Беларусь толькі з фітасанітарным сертыфікатам краіны, дзе іх купілі. Трэба прайсці і беларускі фітасанітарны кантроль.

10 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна яго аштрафавалі на тры базавыя велічыні (120 рублёў). Прадмет правапарушэння, то бок насенне, знішчылі.

Чытайце таксама: Караоке ў Ашмянах аштрафавалі за ўласнае мерапрыемства — арганізатар быў не з рэестра