Уваход у Новы замак да таго, як знялі шыльду, прысвечаную паўстанню Касцюшкі. Крыніца: Facebook Васіль Герасімчык
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адказаў на калектыўны зварот з пытаннем, што здарылася з памятнай шыльдай у гонар Тадэвуша Касцюшкі і падзей паўстання 1794 года. 30 год яна правісела каля ўваходу ў Новы замак і знікла ў красавіку 2024 года.
У канцы красавіка гродзенцы стварылі петыцыю ў адрас гарадскіх уладаў з просьбай растлумачыць, куды і чаму знікла памятная шыльда, а таксама калі яе плануюць вярнуць на месца. Зварот падпісалі 83 чалавекі. Аўтары былі перакананыя, што дэмантаж дошкі негатыўна паўплывае на турыстычны патэнцыял Гродна, абядняе нашую гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі.
Гарадскія ўлады адказалі проста: «Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра аб’ект,
указаны ў звароце».
Пад адказам стаіць подпіс намесніцы старшыні гарвыканкама Зоі Кулешы. Паводле яе, калектыўны зварот разглядалі нават з выездам на месца.
Аналагічны адказ — «гарвыканкам не мае звестак пра аб’ект» — быў атрыманы пасля знікнення ў Гродне ў жніўні 2023 года памятнага знака ў гонар паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Знак размяшчаўся на гродзенскім чыгуначным вакзале. Аўтаркай адказу на петыцыю тады таксама была Зоя Кулеша. Праўда, тым разам гарвыканкам на месца знікнення знака не выязджаў, а пазней высветлілася, што яго дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Драўляная шыльда ў гонар наведвання Тадэвушам Касцюшкам Гродна і падзей паўстання 1794 года была ўрачыста ўсталяваная на Новым замку ў 1994 годзе. «Тут, у каралеўскім палацы пад час Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанцкая Парадкавая Камісія. 29.09 г. у яе працы ўдзельнічаў кіраўнік паўстання А.Т. Касцюшка, які адзначыў паўстанцкімі ўзнагародамі баявых камандзіраў Т.Ваўжэцкага, Я. Ясінскага, С. Макраноўскага, С. Корсака, Я. Гарноўскага, Г. Гедройця», — было напісана на ёй.
Шыльду ўпрыгожвала карона і гістарычны герб «Пагоня» ў верхняй частцы і перавязаныя разам стрэльба і каса як сімвал паўстання.
Чытайце таксама: У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку. Іх усталявалі за грошы Еўрасаюза
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…