Парэнчы Старога моста ператварыліся ў новую фотазону ў Гродне: па ўсёй даўжыні іх упрыгожылі жывымі кветкамі. Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» ўсталявалі ўшчыльную адзін да аднаго мноства гаршкоў з рознакаляровымі петунямі.
Да кветак падключылі сістэму кроплевага паліву.







Раней да 9 траўня кветкавы плот з’явіўся ля парку Жылібера на мосце праз Гараднічанку, насупраць плошчы Леніна. Для ўпрыгожвання выкарыстоўвалі петуніі і хларафітум. Месца стала папулярнай фотазонай.

Вертыкальнае азеляненне — інавацыйны метад гарадскога азелянення. Яно стварае дадатковы пласт гарадской біяразнастайнасці, памяншае забруджванне паветра, у выпадку размяшчэння на будынках паляпшае іх цеплаізаляцыю, паглынае шум і змяншае ўзровень запыленасці.
Часткова замяняць традыцыйнае азеляненне ў Гродне вертыкальным, напрыклад, вінаградам ці іншымі ўстойлівымі відамі ліян, гродзенскія эколагі прапаноўвалі ўладам яшчэ ў 2022 годзе.
Чытайце таксама: Дзе квітнее Гродна? Месцы для прыгожых фота нанеслі на карту