Навіны

Гродна назвалі найлепшым горадам для бізнесу. Шчучыншчыну таксама пахвалілі

Найлепшым горадам для бізнесу ў Беларусі прызналі Гродна. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на 16-м рэспубліканскім конкурсе «Найлепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу ў Беларусі», паведаміла БелТА.

Гродно. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: iStock

Таксама з Гродзенскай вобласці намінацыю атрымаў Шчучынскі раён — «Найлепшы раён вобласці для бізнесу Беларусі з насельніцтвам менш за 50 тыс. чалавек». Найлепшая вобласць для бізнесу ў Беларусі - Мінская.

«У тых абласцях, якія перыядычна прызнаюцца найлепшымі для вядзення бізнесу, назіраецца ўсплёск дзелавой актыўнасці», — сказаў старшыня Гродзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальніцтва Ігар Чарнякоў. Таксама, на яго думку, павышаецца інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна.

Чытайце таксама: Гродна — найлепшы абласны цэнтр па колькасці гандлёвых плошчаў. Іншыя рэгіёны моцна адстаюць

У 2022 годзе Гродзенскую вобласць прызналі на гэтым конкурсе найлепшым рэгіёнам для вядзення бізнесу. На той момант у ёй было 35 тыс. суб’ектаў малага і сярэдняга бізнесу. З іх 28 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.

Колькі прадпрымальнікаў у Гродзенскай вобласці

Паводле стану на 1 студзеня 2024 года, у Гродзенскай вобласці 35 934 суб’ектаў малага і сярэдняга бізнесу: 27 391 індывідуальны прадпрымальнік і 8543 арганізацыі. З іх 36% займаюцца гандлем або рамонтам аўтамабіляў ці матацыклаў, 16% - транспартнай дзейнасцю, складаваннем, паштовай і кур’ерскай дзейнасцю, 9% - будаўніцтвам.

Чытайце таксама: Барометр беларускіх гарадоў: Гродна саступіў Брэсту

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025