Першы сёлетні паказ аўтакіно на Юбілейным возеры пройдзе ў пятніцу 24 траўня. Квіткі будуць прадаваць па чатыры рублі. Пра гэта расказалі на старонцы «Кинотеатры Гродно» ў Instagram.
Першы фільм, які плануюць паказаць — «Чалавек з ніадкуль». Гэта расійскі фантастычны фільм з элементамі трылера, які выйшаў на экраны ў 2023 годзе.
Кінапаказы будуць адбывацца з пятніцы па нядзелю. Пачатак сеансаў у 22:30.
Чытайце таксама: Замест «Таямніц Дамблдора» паказваюць «Брат». Чым запаўняюць пусткі ў кінапракаце Гродна
З-за кінапаказаў раней адбываліся канфлікты з дачнікамі
Летняе аўтакіно на Юбілейным возеры працуе з 2004 года. З-за моцнага гуку ў мінулыя гады дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.
Чытайце таксама: Раёны. Кварталы: Паляцелі на Юбілейку — загараць і купацца, пакуль лета не скончылася! (відэа з дрона)