Гродзенцы называюць гэта месца Юбілейкай, ці Юбілейным возерам. Адмыслоўцы даводзяць, што «па правілах» гэта вадасховішча, а не возера. Але ў спёку спрэчка губляе вастрыню. Народ імкнецца да вады — як ты яе не назаві.

Берагі Юбілейнага возера ў гэтыя спякотныя дні шчыльна пакрытыя аголенымі целамі. Цяпер гэта бадай што самае папулярнае месца адпачынку ў трох кіламетрах ад горада. Аматары прыроды не зважаюць на закіды пра бруд ды абіраюць цёплы вадаём, а не хлараваны басейн.

Раёны.Кварталы: Паляцелі на Юбілейку - загараць і купацца, пакуль лета не скончылася!  (відэа з дрона)

Да таго ж, у некалькіх кроках ад вадасховішча можна памачыць ногі ў сцюдзёнай вадзе Ласасянкі або пастаяць пад халаднаватым вадаспадам.

Юбілейнае водасховішча было створанае ў 1967 годзе. Яму ўсяго 51 год.

Раёны.Кварталы: Паляцелі на Юбілейку - загараць і купацца, пакуль лета не скончылася!  (відэа з дрона)

Улетку яно папулярнае сярод рыбакоў, якія палююць на ляшча, акуня, плотку, шчупака. Рыбакоў тут можна сустрэць і ўзімку. А на праваслаўнае Вадохрышча 19 студзеня падаецца, што на Юбілейцы збіраецца паўгорада. Гэта веруючыя і маржы, якія прыязджаюць акунуцца ў асьвячонай купелі.

[irp posts="47 657″ name=" Адчуванні - труба, космас". Гродзенцы на Юбілейным возеры святкавалі Вадохрышча"]

Для аўтамабілістаў летнімі вечарамі на беразе ладзяцца кінапаказы.

Раёны.Кварталы: Паляцелі на Юбілейку - загараць і купацца, пакуль лета не скончылася!  (відэа з дрона)

Фільм на вялікім экране можна глядзець проста з салона ўласнага аўтамабіля. З дапамогай праектара фільм выводзіцца на экран, гук транслюецца праз калонкі, але на гукавую дарожку можна настроіцца і праз стандартнае радыё ў аўтамабілі. Праз моцны гук дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.

[irp posts="68 302″ name="У Гродне адкрылі сезон начнога кіно на вольным паветры"]

Вакол Юбілейкі пабудавалі роварную дарожку.

Раёны.Кварталы: Паляцелі на Юбілейку - загараць і купацца, пакуль лета не скончылася!  (відэа з дрона)

Калі праехаць яшчэ за два кіламетры ад вадаёма, можна паглядзець сядзібу «Каралінскі фальварак Тызенгаўза«.

А потым вярнуцца да Юбілейкі і яшчэ разоў пару акунуцца ў ваду і расцягнуцца на пяску пад промнямі сонейка.