У Гродне больш за ўсё жадаючых акунуцца ў ледзяную ваду 19 студзеня збіраецца на возеры Юбілейным. Там на Вадохрышча ратавальнікі-пажарныя загадзя рыхтуюць купель з выразанымі з лёду праваслаўным крыжам і лічбамі новага года. 2018 год не стаў выключэннем.

У тым годзе, як і летась, Вадохрышча выпала на будні дзень. Пры гэтым у працоўны час акунуцца ў ледзяную ваду прыехалі сотні людзей. Ратавальнікі расказалі, што першыя гараджане акуналіся яшчэ ўвечары 18 студзеня, як толькі была абсталяваная купель.

Ля берагу размясціліся палаткі, дзе можна было пераапранацца. Каб сагравацца працавала палявая кухня, дзе можна было бясплатна ўзяць гарачай гарбаты і кашы.

"Адчуванні - труба, космас". Гродзенцы на Юбілейным возеры святкавалі Вадохрышча

Перад масавым заходам людзей у купель на беразе прачытаў малебен святар Сяргей Свірко. Ён робіць гэта ў тым самым месцы ўжо дзевяць гадоў.

Нехта акунаецца з 6 гадоў, нехта пачынае ў 32

12-гадовы Арцём акунаецца ў ваду на Вадохрышча з шасці гадоў. I дзень 19 студзеня хлопец вельмі чакае.

— Да гэтай традыцыі прывучыў мяне тата. Ён мяне неяк узяў і прапанаваў акунуцца. Мне спадабалася і вось з тых часоў я хаджу на кожнае Вадохрышча. Першыя разы замярзаў, а цяпер ужо загартаваны.

А вось гродзенец Сяргей упершыню акунуцца вырашыў толькі ў 32 гады.

— Я ніколі не хадзіў на Вадохрышча, а тут хлопцы прапанавалі схадзіць. Пайшоў, прыйшлося акунуцца. У гэтай справе галоўнае сябе настроіць: зайшоў, акунуўся і выйшаў. Ад першага разу я пад уражаннем.

"Адчуванні - труба, космас". Гродзенцы на Юбілейным возеры святкавалі Вадохрышча
Ян (57 гадоў) гартуецца ўсё жыццё
Яну 57 гадоў. Большую частку свайго жыцця ён гартуецца.

— Я акунуўся ў купель пяць разоў, а потым пайшоў у лазню. Ад некалькіх разоў адчуванні зусім іншыя. Сёння тэмпература вады і паветра добрая. Парадавала, што i ў снег можна было акунацца. Адчуванні - труба, космас.

Бразілец: «Мне спадабалася. Люблю Лукашэнку»

Акунацца ў купель упершыню прыйшоў бразілец Італа, які жыве ў Гродне ўжо год.

— Мне спадабалася. Холадна, але гэта цікавы досвед. У Бразіліі ў нас няма зімы і няма такой традыцыі. Так што я люблю Беларусь і Лукашэнку.

"Адчуванні - труба, космас". Гродзенцы на Юбілейным возеры святкавалі Вадохрышча
Італа прыехаў з Бразіліі, дзе няма зімы


Очень часто, многие проблемы со здоровьем умалчиваются. Но ведь своевременное лечение является успехом выздоровления. О том, как бороться с геморроем читайте тутlechigemor.ru. Берегите себя и будьте здоровы.