У 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці заключылі 5517 шлюбаў. Большасць з іх – 4428 шлюбаў – у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Статыстыку апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці. 

Сям'я, дзеці,
Сям’я. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

У 2022 годзе колькасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці склала 5765, у 2021 годзе – 6134.

Большасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці – 94,4% – заключылі грамадзяне Беларусі. У 5,5% выпадкаў адзін з уступаючых у шлюб быў замежным грамадзянінам. У 0,1% выпадкаў жаніх і нявеста былі замежнымі грамадзянамі.

Чытайце таксама: Ад 15 да 82. У якім узросце бяруцца шлюбам у Гродзенскай вобласці?

У якіх кватэрах жывуць гродзенцы

На пачатак 2024 года сярэдняя плошча жытла адной сям’і склала 67,6 кв.м. У 97,5% кватэр праведзена каналізацыя, у 97,8% – водаправод, 95,1% сямей маюць гарачае водазабеспячэнне, 93,9% – цэнтральнае ацяпленне, 94,5% – газ і 94% ванну альбо душ. 

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца двухпавярховая кватэра на Горкага з перапланіроўкай