За першыя чатыры месяцы 2022 года ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 1563 шлюбы. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама расказала, у якім узросце ў вобласці ўступаюць у шлюб, колькі дзяцей нараджаюць і якія ім даюць імёны. Пра гэта паведаміла «Беларусь сегодня».

Ад 15 да 82. У якім узросце бяруцца шлюбам у Гродзенскай вобласці?
Сям’я. Іллюстратыўнае фота. Крыніца: 1waytowanderlust.com

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын — 32 гады, у жанчын — 30 гадоў. Мінімальны ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын — 18 гадоў, а ў жанчын — 15. Максімальны ўзрост, у якім мужчына пабраўся шлюбам — 82 гады, у жанчыны — 75.

Толькі каля 7% шлюбаў былі заключаны з замежнікамі.

Дзяўчат нарадзілася больш чым хлопцаў

У студзені-красавіку 2022 года ў вобласці нарадзіліся 1209 хлопчыкаў і 1217 дзяўчат. 29 матуль нарадзілі двойню, адна нарадзіла тройню. Першае дзіцё нарадзілася ў 893 сем’ях, другое — у 879, трэцяе — у 466, чацвёртае — у 14, пятае — у 41, шостае — у 14, сёмае — у 7, восьмае дзіцё нарадзілася ў трох сем’ях.

Якія самыя папулярныя імёны ў дзяцей

Самыя папулярныя імёны, якімі называюць дзяўчат: Сафія, Ева і Ксенія. У хлопчыкаў: Міхаіл, Максім і Матвей.

Самыя рэдкія: Яра, Тая, Элеанора, Віктарыяна, Ярамір, Радаслаў, Серафім, Мілаш.

Колькасць шлюбаў змяншаецца, разводаў - павялічваецца

У 2015 годзе ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 8855 шлюбаў. У 2020 годзе — толькі 5434. Колькасць разводаў у 2015 годзе складала 3432, а ў 2020 — 3621.

Чытайце таксама: