У Гродзенскай вобласці за 2022 года заключылі 5765 шлюбаў. Часцей за ўсё жаніхі былі старэйшыя за нявест, а першы раз шлюбам пабраліся больш мужчын чым жанчын. Пра гэта сведчыць статыстыка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці.

ЗАГС, Гродно
Гродзенскі ЗАГС на вуліцы Ажэшкі. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: «Яндекс Карты»

З 5765 шлюбаў 4,6 тыс. заключылі гарадскія жыхары, 1,1 тыс. — у вёсках. Мужчыны ў сярэднім браліся шлюбам ў 28,2 гады, а жанчыны ў 25,7 гадоў. Упершыню шлюбам пабраліся 3,9 тыс. мужчын і каля 3,7 тыс. жанчын.

Часцей развадзіліся сем'і без дзяцей

Шлюбаў у 2022 годзе было больш чым разводаў. За 2022 год развяліся 3,5 тыс. сем’яў. У 1,3 тыс. пар не было дзяцей. У перыяд ад 30 да 39 гадоў разводзяцца 41% мужчын і 42% жанчын.

У які перыяд развадзіліся пары:

  • 5 — 9 гадоў сумеснага жыцця — 26% пар,
  • 1 — 4 гадоў сумеснага жыцця — 23% пар,
  • першыя месяцы пасля вяселля — 2,9% пар.
статыстыка шлюбы і разводы
Статыстыка шлюбоаў і разводаў у Гродзенскай вобласці за 2022 год. Крыніца: grodno.belstat.gov.by

Колькі разводаў было ў Беларусі ў 2022 годзе

Агулам у Беларусі ў 2022 годзе шлюбам пабраліся 57,9 тыс. пар. Разводаў зарэгістравалі 33,9 тыс. Паводле намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары, асноўная прычына разводаў у Беларусі - непераадольныя адрозненні ў поглядах.

З-за чаго разыходзяцца пары

Сярод прычын таксама:

  • кепскія паводзіны аднаго з супругаў (алкагалізм, наркаманія, сямейны гвалт) — 12%,
  • раздзельнае пражыванне пар доўгі час, у тым ліку з-за працоўнай міграцыі - 19%,
  • гублянне пачуццяў прывязанасці адзін да аднаго і любові - 12%,
  • супружаская нявернасць — 7%.